Падведзены вынікі раённага спаборніцтва за 2015 год сярод працоўных калектываў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, медыцыны, культуры і адпачынку. Сярод пераможцаў – Дварэцкі льнозавод, СВК “Граніт-Агра”, СШ №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскі сад-яслі, Наваельнянскі дом культуры, Казлоўшчынская бібліятэка, Войневіцкі ФАП, Дзятлаўская раённая паліклініка. Сярод сельскіх выканкамаў пераможцам прызнаны Дзятлаўскі сельвыканкам.
Другі год запар вучні Казлоўшчынскай школы прымалі ўдзел у Міжнароднай экалагічнай алімпіядзе. Летась школьнікі былі дзявятыя па колькасці пасаджаных дрэваў сярод школаў свету-ўдзельніц алімпіяды. Сёлета яны занялі трэцяе месца. Школа адзначана бронзавым медалём.
У час Дзён Гродзенскай вобласці ў Маскве шмат прыхільнікаў сваёй прадукцыі займелі прадстаўнікі Дзятлаўскага сыраробнага завода. Пад брэндам “Сырная страна” яны прэзентавалі сыры слайсернай нарэзкі і мяккія сыры з фіксаванай вагой.
2016 год адметны для дзіцячага садка №2 горада Дзятлава. Выхаваўчай установе споўнілася 30 гадоў. Праўда, назву цяпер ён носіць іншую – Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці. За 30 год існавання садка сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, якія яго наведвалі, былі дагледжаны і падрыхтаваны да школы.
На рэспубліканскіх алімпіядах па школьных прадметах пабыло чацвёра прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны. Гэта Ілья Угрын, Яўгенія Кетка, Андрэй Жадзейка, Марыя Каско. Найбольш паспяховым быў удзел у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры вучаніцы гімназіі Марыі Каско. Яна заняла трэцяе месца.
Магазін “Міраж” быў зачынены на рамонт у 2015 годзе, і вось пасля рамонту адкрыўся першы паверх. Туды пераехаў з Дома гандлю аддзел гаспадарчых тавараў. Таксама частку памяшкання заняла разліковая каса “Беларусбанка”.
На працягу чатырох дзён на Дзятлаўшчыне з сяброўскім візітам знаходзілася дэлегацыя з Велькапольскага ваяводства Рэспублікі Польшча. Прадстаўнікі суседняй дзяржавы знаёміліся з аб’ектамі сацыяльнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадаркі раёна. Палякі наведалі санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, аграсядзібу “Каля дуба”, сыраробны завод, СВК “Хвінявічы”, гімназію, дзятлаўскую бальніцу, музеі ў Дзятлаве і Наваельні.
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…