У працоўных калектывах Дзятлаўшчыны прадаўжаецца актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у праект Асноўнага Закона краіны, рашэнне па якім грамадзяне Беларусі прымуць на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага.
З работнікамі ААТ “Граніт-Агра” сустрэліся прадстаўнікі прафсаюза аграпрамысловага комплексу.
Галоўны прававы інспектар рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сафія Грышуціна азнаёміла адміністрацыю прадпрыемства з асноўнымі змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў галоўны дакумент краіны. Яна падрабязна спынілася на шэрагу напрамкаў, якія датычацца сацыяльнай палітыкі, абароны інстытута сям’і, інавацыйнай сферы, прэзідэнцкай улады, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці.
– Чым больш вывучаеш гэты дакумент, тым больш выразна бачыш, што ён сапраўды створаны для народа. Новая рэдакцыя Канстытуцыі захоўвае правы грамадзян Беларусі і пашырае іх, – заўважыла ў час выступлення Сафія Васільеўна.
Старшыня райкама прафсаюза АПК Уладзмір Казак абмеркаваў змяненні Канстытуцыі з работнікамі малочнатаварных фермаў і вытворчых участкаў гаспадаркі, закрануў пытанні стварэння палітычных партый, дзейнасць Усебеларускага народнага сходу, гарантыі інвалідам і шматдзетным сем’ям.
– Канстытуцыя вызначае аснову нашай дзяржавы, – растлумачыў Уладзімір Фёдаравіч, – яе будаўніцтва, існаванне, унутраную і знешнюю палітыку, эканоміку, сацыяльны блок. На аснове гэтага фундамента развіваецца наша грамадства і дзяржава.
У час візіту прадстаўнікоў прафсаюза ў ААТ “Граніт-Агра” былі ўзняты таксама надзённыя пытанні, якія хвалююць работнікаў сельскай гаспадаркі: ахова працы і яе ўмовы, зімнестойлавы перыяд і звязаная з ім акцыя “Наш жывёлавод”, падрыхтоўка да вясновага севу.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…