Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Цікава і захапляльна ў Дзятлаве прайшоў трэці этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспека ў кожны дом”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні пачатковых класаў СШ №1 і СШ №3 горада Дзятлава.

У раённым Доме культуры яны паглядзелі выставу пажарнай тэхнікі, сустрэліся з карэспандэнтам часопіса “Юны ратаўнік” па Гродзенскай вобласці Наталляй Астроўскай, паўтарылі азбуку бяспекі з Фількам і Лількай.

Цяпер яны з’яўляюцца не толькі героямі часопіса “Юны ратаўнік”, але і героямі Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”, які дзейнічае пры раённым Доме культуры. У тэатралізаванай форме разам з Губкай Бобам Філька і Лілька расказалі дзецям аб азбуцы пажарнай бяспецы. Уважліва слухала яе і Баба Яга, якая, дарэчы, з-за парушэнняў правілаў бяспекі страціла сваю хатку. Тая вярнулася да сваёй гаспадыні толькі пасля таго, як Баба Яга паабяцала выконваць усе правілы бяспекі і нават запаслася вогнетушыцелем.

Дзеці не толькі назіралі за прадстаўленнем на сцэне, але і ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія прапаноўвалі ім вядучыя тэатра роставых лялек. За ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі атрымлівалі памятныя падарункі ад часопіса “Юны ратаўнік”.

Спецыяльны карэспандэнт часопіса Наталля Астроўская таксама правяла з дзецьмі некалькі конкурсаў. А вось пастаянныя чытачы пазнавальнага выдання, актыўныя ўдзельнікі яго акцый Ілля і Павел Скібінскія атрымалі асобны падарунак — мікраскоп. У сваю чаргу Павел прачытаў уласны верш, прысвечаны любімаму часопісу і прафесіі ратаўніка.

Падвёў вынікі прафілактычнай акцыі інспектар Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка. Ён зазначыў, што бяспека ў цэлым залежыць ад уласнай пільнасці кожнага чалавека. І таму, звярнуўшыся да юных гледачоў, ён пажадаў, каб яны не толькі тэарэтычна ведалі азбуку бяспекі жыцця, але і выконвалі яе.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации