Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Адбыўся сумесны рэйд раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага энерганагляду, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, у час якога работнікі дадзеных службаў наведалі домаўладанні сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, людзей, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі. Рэйд прайшоў у вёсках Навасёлкі, Галаўлі, Малдуці, Пенчыцы, Апаліна-Басіна Дзятлаўскага сельскага савета

КУРЭННЕ Ў ДОМЕ

Гэтая кепская звычка — найбольш распаўсюджана, нягледзячы на актыўную прафілактычную работу. У час мінулай праверкі да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты цяпер ужо беспрацоўны жыхар Галаўлёў. Мінулы раз, калі да яго зайшоў інспектар пажарнага дзяржнагляду, мужчына сядзеў на ложку, курыў і пры гэтым займаўся рамонтам бензапілы. Акрамя гэтых відавочных парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, былі і іншыя: непабелены дымаход, які ўвогуле патрабуе капітальнага рамонту, паколькі пачаў разбурацца, сыплецца цэгла. Дом належыць СВК “Русь Агра”: гаспадарка і павінна займацца капітальным рамонтам дымахода. Па словах мужчыны, спецыялісты ўжо прыязджалі, глядзелі, што трэба адрамантаваць, але пакуль нічога не зрабілі. Пабяліць жа дымаход — гэта ўжо абавязак самога жыльца дома.

Ён паўторна папярэджаны і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці — у тым ліку і за чарговае курэнне ў доме. Дарэчы, паўторная заўвага вельмі ўсхвалявала яго — ён нават “у сэрцах” паабяцаў, што кіне курыць: будзе больш танна, чым пастаянна плаціць штрафы.

Яшчэ перад пачаткам ацяпляльнага сезона неабходна было пабяціль дымаход і жыхару вёскі Пенчыцы. Увогуле, у хаце гэтага чалавека дымаход старой канструкцыі, яго неабходна абкласці незгараемымі матэрыяламі, а не дошкамі.

Акрамя гэтага, як і ў жыхара Галаўлёў, у доме мужчыны былі заўважаны сляды курэння: ля канапы стаяла попельніца, попел таксама быў і на падлозе.

Усе парады мужчына ўспрымаў “у штыкі”: якраз на момант рэйду яму прыйшло пісьмо з суда, у якім нагадвалі аб неабходнасці заплаціць мінулы штраф за парушэнні пажарнай бяспекі.

З парушальнікам у чарговы раз праведзены інструктаж, указана на неабходнасць устанавіць у жыллі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які, згодна са статыстыкай пажараў, выраватаў ужо не адно жыццё.

ДАРОСЛЫЯ “ДЗЕЦЮКІ”

Так па-вясковаму называюць тых сыноў, якія нідзе не працуюць, жывуць разам з бацькамі і за іх кошт, нярэдка злоўжываюць алкаголем. І ў такім стане могуць і руку падняць на бацькоў, і закурыць, лежачы на ложку, што заканчваецца пажарам. Разам з імі часта ў агні гінуць і іх састарэлыя бацькі — такія здарэнні нярэдкія ў пажарных зводках. Менавіта таму катэгорыя нідзе не працуючых грамадзян, якія жывуць разам са сваімі бацькамі, — таксама пад пільнай увагай ведамасных службаў.

У час рэйду іх прадстаўнікі наведалі грамадзяніна з катэгорыі непрацуючых ў вёсцы Малдуці. Беспрацоўным ён стаў з-за атрыманай траўмы. У час размовы мужчына адзначыў, што калі поўнасцю выздаравее, абавязкова ўладкуецца на работу. А пакуль ён дапамагае бацькам па гаспадарцы. Аб гэтым сведчылі чысціня і дагледжанасць. Мужчына курыць, аднак, як патлумачылі яго бацькі, ніколі не робіць гэтага ў хаце. Парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў доме не было, і таму з жыхарамі быў праведзены толькі прафілактычны інструктаж.

АБМЕЖАВАЛІСЯ ІНСТРУКТАЖОМ

Інструктаж — менавіта ім абмяжоўваюцца ведамасныя службы, калі ў жыллі грамадзян з катэгорыі рызыкі — чысціня і парадак, няма парушэння пажарнай бяспекі, калі яны не злоўжываюць алкаголем.

— Заўжды прыемна бачыць, калі людзі выпраўляюцца, — падводзіць вынікі рэйду інспектар раённага пажарнага нагляду Аляксандр Беленка, — прыводзяць сваё жыллё і сваё жыццё ў належны стан. У час цяперашняга рэйду інструктажом мы абмежаваліся ў размове з сям’ёй з катэгорыі сацыяльна-ненадзейных, якая жыве ў Апаліна-Басіна. У доме — парадак, чысціня, няма парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Гэта ж датычыцца і праверанага жылля ў вёсцы Пенчыцы: у доме жыве сям’я, дзе выхоўваюцца малыя дзеці. Ніякіх прэтэнзій да бацькоў не было.

А вось яшчэ адной сям’і, у якой ёсць непаўнагадовы сын, прыйшлося зрабіць заўвагу: электраправодка абклеена шпалерамі, у адным з пакояў адсутнічаў вонкавы корпус выключальніка. Мы абмежаваліся вусным папярэджаннем, тым больш, што гаспадыня патлумачыла, што зламаны ён быў нядаўна, і яна паабяцала тэрмінова выправіць гэты небяспечны недахоп.

Таксама адзначу і тое, што, размаўляючы з грамадзянамі, жыллё якіх мы правяралі і якія дазваляюць сабе курыць у хаце, мы прыводзілі ім прыклад пажараў з-за неасцярожнасці пры курэнні. Дарэчы, сёлета такі пажар адбыўся ў вёсцы Ахонава нашага раёна.
Пачуўшы прыклады з пажарных зводак, людзі рэагуюць па-рознаму. Так, напрыклад, жыхар вёскі Пенчыцы, калі мы наведалі яго, адказаў: “А што тут такога, усе кураць у хаце”. Аднак варта памятаць, што нездарма ў народзе кажуць , што беражонага і Бог беражэ. І выкананне правілаў пажарнай бяспекі — залог захавання жыцця.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации