Сёння ў нагляднай дзейнасці Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Дзяржпрамнагляд) пераважаюць меры папераджальнага і прафілактычнага характару, накіраваныя на зніжэнне агульнага ўзроўню аварыйнасці і траўматызму на паднаглядных аб’ектах.
Праверка ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі з’яўляецца адным з важных напрамкаў кантрольна-прафілактычнай работы, якая праводзіцца ў дачыненні да прадпрыемстваў і арганізацый, што эксплуатуюць небяспечныя і патэнцыйна небяспечныя вытворчыя аб’екты.
Для арганізацыі праверкі ведаў на месцах неабходна кіравацца інструкцыяй аб парадку падрыхтоўкі і праверкі ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі, зацверджанай пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2016 г. № 31, а таксама актамі заканадаўства ў галіне прамысловай бяспекі па асобных відах дзейнасці.
Штомесяц у Гродзенскім абласным упраўленні Дзяржпрамнагляду экзамен па прамысловай бяспецы і перавозцы небяспечных грузаў праходзяць каля тысячы чалавек. Для гэтага створаны ўсе ўмовы, сучасная матэрыяльна-тэхнічная база.
Разам з тым, па ўзгадненні з кіраўніцтвам Дзяржпрамнагляду праверка ведаў па пытаннях прамысловай бяспекі можа ажыццяўляцца і па месцы знаходжання суб’екта прамысловай бяспекі ў выпадку, калі колькасць асоб, якія падлягаюць праверцы ведаў, перавышае 10 чалавек, а таксама пры наяўнасці ў суб’екта прамысловай бяспекі матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для правядзення праверкі ведаў і прадастаўленай на бязвыплатнай аснове.
З мэтай зніжэння нагляднай нагрузкі на суб’екты гаспадарання з 2017 года ідзе паступовае скарачэнне пераліку пасад спецыялістаў і спецыяльнасцяў рабочых, якія абавязаны праходзіць навучанне (павышэнне кваліфікацыі) і праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі. Так, напрыклад, пастановамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адменена або не прадугледжана праверка ведаў для асоб, якія з’яўляюцца адказнымі за арганізацыю прамысловай бяспекі ў суб’екце гаспадарання, а таксама асоб, адказных за перавозку небяспечных грузаў аўтамабільным і чыгуначным транспартам.
Дадатковую кансультацыю па пытаннях праверкі ведаў у галіне прамысловай бяспекі можна атрымаць у Гродзенскім абласным упраўленні Дзяржпрамнагляду па адрасе: г. Гродна, вул. Горкага, 49, каб. 220, тэл. 8-0152-625742.
Вікторыя ШПАКОВІЧ,
вядучы дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…