Адзін чалавек разумее каханнеяк фізічную цягу, другі – як душэўную блізкасць з іншым чалавекам.
Кожны мае сваю “мадэль” любімага ці любімай і можа закахацца з першага погляду па той простай прычыне, што гэты чалавек адпавядае той “мадэлі”, якая падабаецца.
Гэта можа быць знешнасць, прыгажосць, інтэлігентнасць, добрыня, чуласць, далікатнасць. Калі каханне ўзаемнае, то ў большасці выпадкаў заканчваецца ўступленнем у шлюб або сумесным пражываннем. Аднак многія маладыя муж ці жонка не разумеюць, што шлюб – гэта пастаянная праца, творчы пошук шляхоў захавання ўзаемаразумення і кахання, да якога сябе трэба рыхтаваць і вучыцца дарыць шчасце іншаму. У выніку – створана сям’я.
І вось тут, калі пачынаецца сямейнае жыццё, з’яўляюцца дамашнія справы, неабходна клапаціцца пра іншых членаў сям’і, прысвячаць ім свабоднычас, нярэдка падпарадкоўваць свае інтарэсы ўжо камусьці, то “любімыя” часта паварочваюцца іншым бокам, надыходзіць расчараванне, і каханне сыходзіць. У сям’і з’яўляюцца такія паняцці, як абавязак і адказнасць, пачынаюцца канфлікты, а потым – канчатковы разрыў.
Праблемы на рабоце, незадаволенасць адзін адным, паводзінамі дзяцей, адносінамі сяброў могуць справакаваць канфлікт. Лёгка кахаць, калі ўсё добра, а як захаваць пачуццё, калі дрэнна ў сям’і ці на рабоце? Вось у такія перыяды і правяраецца жыццяздольнасць шлюбу, сіла пачуццяў мужа і жонкі, уменне разам пераадольваць цяжкасці. Менавіта таму і адбываюцца спрэчкі, дзе сямейныя пары дзесяцігоддзямі даказваюць адзін аднаму, як правільна чысціць бульбу, расходаваць грошы, выхоўваць дзяцей. А на самой справе ўсе гэтыя канфлікты нічога не вартыя.
Найбольш чуллівымі ў сям’і звычайна з’яўляюцца дзеці. І цяжкі настрой бацькоў яны адчуваюць адразу.
Правільныя паводзіны ў канфліктнай сітуацыі дапамогуць больш, чым веданне і аналіз яе прычын.
Алена МАКОЎСКАЯ,
псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…