Дзятлаўская раённая бібліятэка цесна супрацоўнічае з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” і яго загадчыцай Аленай Калюцік. У лютым гэтага года пры бібліятэцы было створана аднайменнае аматарскае аб’яднанне “Праменьчык” з агульным накірункам дзейнасці.

Кіраўніком яго стала бібліятэкар чытальнай залы Святлана Магера.

Гэта аб’яднанне імкнецца дапамагаць людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі жыць паўнацэнным жыццём, пашыраць кругагляд, развіваць іх творчыя магчымасці, атрымліваць даступную інфармацыю.

На працягу года адбыліся чатыры сустрэчы ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Праменьчык”.

Першая – у форме актуальнага дыялогу “Правілы дарожнага руху”, затым да Дня пісьменства і друку праводзілася інтэлектуальная гульня “Чароўны квадрат”, цікава адзначылі Свята беларускага стала “Стравы нашых продкаў”, здзейснілі кнігападарожжа ў краіну беларускага шоўку “Вырастае ў полі лён”.

Кіраўнік аб’яднання стараецца, каб кожная сустрэча была цікавай і разнастайнай, шчырай і душэўнай, несла толькі станоўчыя эмоцыі.

Вольга БОЙКА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации