25 ліпеня 2019 года з 11 да 12 гадзін у будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў кабінеце № 221 правядзе прамую тэлефонную лінію, з 12 да 13 гадзін – асабісты прыём жыхароў Дзятлаўскага раёна начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Раманоўскі.

У час прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, развіцці аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выказацца наконт работы службовых асобаў вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Выказаць прапановы і задаць пытанні ў час прамой тэлефоннай лініі можна па тэлефоне 6-11-25.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 8 да 17 гадзін па тэлефоне 6-12-51.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Безопасность на водоемах весной
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта

Похожие публикации