Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе, што ў адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 лютага 2025 года № 85 “Аб правядзенні акцыі “Тыдзень нулявога траўматызму” на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з 9 па 15 чэрвеня праводзяцца адпаведныя ёй мерапрыемствы.

У рамках “Тыдня нулявога траўматызму” праходзяць маніторынгі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна, асаблівая ўвага надаецца:

захаванню працоўнай і вытворчай дысцыпліны; стану ўмоў працы і бяспекі работнікаў на працоўных месцах; адпаведнасці абсталявання і працэсаў вытворчасці патрабаванням заканадаўства аб ахове працы; стану санітарна-бытавых памяшканняў; забеспячэнню работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і правільнасцю іх прымянення. Стварэнне бяспечных умоў працы, папярэджанне траўматызму і няшчасных выпадкаў на вытворчасці, забеспячэнне пажарнай і транспартнай бяспекі – гэта першачарговыя задачы, якія стаяць пры арганізацыі вытворчага працэсу.

Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации