6 мая

Раённая ваенна-спартыўная гульня “Зарніца” (стадыён “Колас”, г. Дзятлава. Пачатак у 10.00).

Раённая эстафета “Ад помніка да помніка”: урачыстыя мітынгі і ўскладанне вянкоў да помнікаў воінам-абаронцам Айчыны на тэрыторыі сельвыканкамаў (г. Дзятлава і Дзятлаўскі раён. Пачатак у 12.00).

Ускладненне вянкоў да помнікаў воінам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (г. Дзятлава. Пачатак у 12.00).

Раённая хвіліна маўчання (пачатак у 12.00).

Збор удзельнікаў мітынгу, шэсце калоны да абеліска Славы (г. Дзятлава, плошча 17 Верасня. Пачатак у 13.30).
Мітынг-рэквіем каля абеліска Славы (г. Дзятлава, абеліск Славы. Пачатак у 14.00).

9 мая

Раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Мелодыі кахання” (Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Пачатак у 10.00).

Адкрыццё свята “Усім вам, хто вынес тую вайну – паклон і памяць пакаленняў!” (г. Дзятлава, плошча 17 Верасня. Пачатак у 11.00).

Выстава-продаж “Горад майстроў” (плошча 17 Верасня. Пачатак у 11.00).

Работа гандлёвых кропак (плошча 17 Верасня. Пачатак у 11.00).

Лёгкаатлетычная эстафета па вуліцах горада Дзятлава сярод каманд калектываў фізічнай культуры сярэдніх і базавых школ раёна (плошча 17 Верасня. Пачатак у 11.00).

Першынство Дзятлаўскага раёна па шашках сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, установаў і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня. Пачатак у 11.30).

Гіравы спорт. Першынство Дзятлаўскага раёна сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, установаў і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня. Пачатак у 11.30).

Лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага” на дыстанцыю 1,5 км у гонар нашага земляка Міхаіла Жалабоўскага, удзельніка 29 летніх алімпійскіх гульняў 1968 года ў г. Мехіка (г. Дзятлава, вул. Першамайская. Пачатак у 11.50).

Канцэртная праграма “Майская музыка Перамогі” народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” (г. Дзятлава, плошча 17 Верасня. Пачатак у 12.00).

Гонка на ролікавых каньках і лыжаролерах па дыстанцыі 1,5 км (вул. Першамайская. Пачатак у 12.05).
Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!” (міні-футбольная пляцоўка стадыёна “Колас”. Пачатак у 12.30).

Першынство Дзятлаўскага раёна па перацягванні каната сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, установаў і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня. Пачатак у 12.40).

Работа дзіцячай гульнёвай пляцоўкі “Свята для ўсёй сям’і”, выступленне тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх” (плошча 17 Верасня. Пачатак у 13.30).

Паказ дакументальна-гістарычнага фільма “Сэрца Перамогі” для навучэнцаў установаў адукацыі (кінатэатр “Спадарожнік”. Пачатак у 14.00).

Таварыская сустрэча па футболе каманд “Ветэраны” – “Моладзь” Дзятлаўскага раёна (стадыён “Колас”. Пачатак у 15.00).

Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу “Песенны вернісаж”. (г. Дзятлава, плошча 17 Верасня. Пачатак у 17.30).

Святочная канцэртная праграма “І няхай пакаленні памятаюць…” (плошча 17 Верасня. Пачатак у 18.30).

Моладзевая танцавальная праграма “Вясна, май – Перамога” (плошча 17 Верасня. Пачатак у 21.00).

Гарадская акцыя “Праспяваем Дзень Перамогі разам” (плошча 17 Верасня. Пачатак у 22.00).

Аргкамітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации