Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч у час правядзення традыцыйнага беларускага абраду “Зажынкі” ў ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна.

Плануецца, што ганаровыя граматы, дыпломы і каштоўныя падарункі ад прафсаюза атрымае кожны трэці камбайнер Гродзеншчыны, а іх у гэтым годзе на жніве будзе задзейнічана каля трох тысяч чалавек.

Узнагароды чакаюць не толькі хлебаробаў-перадавікоў, таксама будуць адзначаны лепшыя моладзевыя і сямейныя экіпажы, вадзіцелі, механізатары, работнікі збожжасушыльных комплексаў — усяго больш за паўтары тысячы працаўнікоў хлебнай нівы.

— Кожнага з гэтых людзей мы павіншуем на рабочых месцах: у полі і на мехдварах. Акрамя віншаванняў, будзе нададзена пільная ўвага выкананню заканадаўства аб ахове працы, праведзены маніторынг санітарна-бытавых умоваў, створаных для аграрыяў. Работнікі павінны быць забяспечаны спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай абароны і двухразовым харчаваннем, — адзначыў Іван Алізаровіч.

Гаспадаркі Гродзенскай вобласці ўжо прыступілі да ўборкі збожжавых. Масавая ўборка пры спрыяльных умовах надвор’я пачнецца на працягу двух тыдняў. Усяго ў вобласці трэба будзе ўбраць звыш 300 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур.

Сельгасарганізацыі вобласці падрыхтавалі да ўборачнай кампаніі неабходную тэхніку. На жніве будзе задзейнічана звыш паўтары тысячы камбайнаў і тысячы аўтамабіляў. На дапамогу аграрыям будзе выдзелена каля чатырохсот адзінак тэхнікі з іншых арганізацый.

Прэс-служба Федэраціі прафсаюзаў Беларусі па Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У сферы адказнасці – якасць тавараў і бяспека спажыўцоў
«Встречная полоса!»

«Встречная полоса!»

12 февраля, 2026
Як захаваць мір?

Як захаваць мір?

12 февраля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации