Categories: Падзеі

Прафсаюзны маніторынг па ахове працы

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна сёння працуе рэйдавая група Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў у складзе пяці чалавек, на чале з галоўным тэхнічным інспектарам працы Дзмітрыем Гаравенкам. У планах інспектараў правесці маніторынг выканання заканадаўства аб ахове працы на 10 прадпрыемствах раёна.

На пачатку працы рэйдавую групу павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

— Я, як кіраўнік, сам ніколі не ставіў перад калектывам задачу дасягнуць выніка любой цаной. Галоўнае – гэта здароўе нашых людзей, іх бяспека. Упэўнены, што лепш на дзень пазней выканаць работу, але захаваць жыццё і здароўе дзятлаўчан. Любыя вашы сённяшнія заўвагі, якія датычацца паляпшэння справаў на нашых прадпрыемствах, будуць узятыя на ўзбраенне – гэта я абяцаю вам, як старшыня райвыканкама.

Асноўнай мэтай маніторынгу інспектары працы азначылі папярэджанне парушэнняў, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама аказанне метадычнай і кансультатыўнай дапамогі па арганізацыі работы ў дадзеным накірунку на прадпрыемствах Дзятлаўшчыны.

Пры гэтым, Дзмітрый Гаравенка адзначыў, што тры прадыпремствы Дзятлаўскага раёна па выніках абласнога агляда-конкурса па арганізацыі аховы працы, фігуруюць сярод яго намінантаў.

— Гэта сведчыць пра тое, што работа на Дзятлаўшчыне вядзецца на належным узроўні. Аднак, няшчасныя выпадкі на вытворчасці ўсё ж адбываюцца, таму і неабходны адпаведны кантроль, — падкрэсліў кіраўнік абласной групы. — Таксама, было дадзена даручэнне старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды ў рамках пасяўной кампаніі ў час маніторынгаў абавязкова наведваць сельгаспрадпрыемствы, таму і мы запланавалі наведаць пяць  сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна, адпаведна, кожны інспектар – па адным.

— Усе нашы прадпрыемствы ў вашым распараджэнні, — падсумаваў вынікі размовы старшыня райвыканкама, — і пажадаў абласным інспектарам не толькі вынікова папрацаваць, але і пазнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Дзятлаўшчыны.

У другой палове дня, па планах інспектараў працы, правесці семінар-вучобу для прафсаюзных лідараў і работнікаў прадпрыемстваў раёна, адказных за ахову працы, на якой абазначыць тыповыя парушэнні заканадаўства, асабліва, якія дубліруюцца ў розных арганізацыях, адказаць на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Даведка аб выніках маніторынгу і выяўленых на прадпрыемствах Дзятлаўшчыны недахопах па пытаннях аховы працы і пратакол паляпшэння дзейнасці ў гэтай галіне будуць накіраваны ў адрас кіраўніцтва райвыканкама з тым, каб ліквідаваць заўвагі і працягнуць планамерную работу ў азначанай дзейнасці. Справаздача рэйдавай групы будзе апублікавана ў раённай газеце “Перамога”.

Тэкст і фота І. КАМАРОВАЙ

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

4 часа ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

4 часа ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

5 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

5 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

5 часов ago