Прафсаюзная прыёмная. Звальненне за прагул без уважлівых прычын

У апошні чацвер месяца па традыцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны працавалі прафсаюзныя прыёмныя.

Іх наведвальнікі мелі магчымасць задаць спецыялістам пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі, пенсійным заканадаўствам, і атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні працоўных спрэчак з наймальнікамі. Як паказвае практыка, такая форма работы запатрабавана: па лічбах статыстыкі ФПБ, сёлета толькі на вераснёўскім прававым прыёме прафсаюзным юрыстам у розных раёнах рэспублікі паступіла звыш 570 зваротаў.

На Дзятлаўшчыне кастрычніцкія прафсаюзныя сустрэчы праходзілі ў раённым цэнтры па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый і раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у іх прымалі прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Раман Цімашкоў, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Святлана Залучан.

У рамках дня прававой асветы і прававой культуры па тэме “Скасаванне працоўнага дагавора па ініцыятыве наймальніка за прагул: тэарэтычныя аспекты і судовая практыка” перад прысутнымі выступіў Раман Цімашкоў. Ён зазначыў, што ў нашай рэспубліцы праблема гэта дастаткова актуальная, і раскрыў прававыя нюансы, якія павінны ведаць як работнікі, так і наймальнікі. Так, падставамі для звальнення работніка могуць з’яўляцца: несвоечасовы адыход з работы, нявыхад у выхадны ці святочны дзень, калі работнік у гэтыя дні прыцягваецца да работы на законных падставах, пакіданне без уважлівай прычыны работы работнікам, які заключыў працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін, без папярэджання наймальніка аб скасаванні дагавора або да заканчэння тэрміну папярэджання аб звальненні, пакіданне без уважлівай прычыны работы работнікам, які заключыў тэрміновы працоўны дагавор да заканчэння тэрміну яго дзеяння, выкарыстанне неаплатных дзён адпачынку, выхад у водпуск без узгаднення з наймальнікам. Пры гэтым задача наймальніка не толькі высветліць, ці прычына адсутнасці работніка была няўважлівай, але і правільна аформіць усе дакументы пры звальненні. Калі парадак звальнення парушаны, такое рашэнне можа быць аспрэчана ў судзе.

Падзяліўся Раман Аляксандавіч і вопытам з уласнай прафсаюзнай практыкі, расказаў, як у галіновым прафсаюзе ажыццяўляюцца кансультацыйная дапамога, маніторынгі, функцыянуе тэхнічная інспекцыя працы, спыніўся на рабоце па стварэнні новых пярвічных арганізацый, школе настаўніцтва на прадпрыемствах галіны.    

Намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч раскрыў патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства, патлумачыў меры адказнасці за такія правапарушэнні, сярод якіх адміністрацыйныя, дысцыплінарныя, крымінальныя пакаранні, прывёў лічбы статыстыкі. Так, праваахоўнымі органамі Гродзенскай вобласці за дзевяць месяцаў 2025 года выяўлены 92 карупцыйныя злачынствы, што на 22,7 % менш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. Сяргей Уладзіміравіч прывёў прыклады карупцыйных злачынстваў мінулых гадоў на Дзятлаўшчыне і агучыў меры пакарання за іх, а таксама падкрэсліў, што ў Беларусі створана грунтоўная база для барацьбы з карупцыяй.    

У час прафсаюзнага прыёму жадаючыя мелі магчымасць задаць спецыялістам пытанні, звязаныя з працоўнымі праваадносінамі, і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

18 часов ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

20 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

20 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago