Вострымі кішэчнымі інфекцыямі могуць хварэць як дарослыя, так і дзеці ва ўзросце ад 1 да 7 гадоў.
Фактарамі перадачы могуць з’яўляцца ежа, вада, прадметы ўжытку, цацкі. Заражэнню вострымі кішэчнымі інфекцыямі таксама спрыяюць антысанітарныя ўмовы жыцця, невыкананне правілаў асабістай гігіены, ужыванне прадуктаў харчавання, якія захоўваліся або гатаваліся з парушэннем санітарных правілаў.
Асноўныя меры прафілактыкі вострых кішэчных інфекцый:
– захаванне асабістай гігіены, частае мыццё рук мылам перад ежай і пасля карыстання туалетам;
– не піць ваду з адкрытых крыніц;
– ужываць толькі кіпячоную або бутыляваную ваду;
– свежую агародніну неабходна старанна мыць і абліваць кіпенем;
– не захоўваць ежу доўга, нават у халадзільніку;
– не пакідаць прыгатаваную ежу пры пакаёвай тэмпературы больш чым на дзве гадзіны;
– для апрацоўкі сырых прадуктаў карыстацца асобнымі кухоннымі прыборамі і прыладамі;
– захоўвайць сырыя прадукты асобна ад гатовых;
– купацца толькі ва ўстаноўленых месцах, не дапускайць, каб вада трапіла ў рот.
Пры ўзнікненні сімптомаў вострай кішэчнай інфекцыі (павышаная тэмпература цела, ваніты, боль у жываце) неадкладна звяртайцеся да доктара.
Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ
Наталля ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup