Прафілактыка. Дастатак у старасці “зарабляецца” з маладосці

Адной з задач пастаянна дзеючай камісіі райвыканкама па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, з’яўляецца аказанне працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, дапамогі ў працаўладкаванні.

Пасяджэнні гэтага калегіяльнага органа ладзяцца не толькі ў райцэнтры, але бываюць і выязнымі. На гэты раз такое мерапрыемства адбылося ў Казлоўшчынскім сельвыканкаме. Яно было сумешчана з пасяджэннем савета грамадскага пункта аховы правапарадку, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні сельвыканкама Алы Гародка.

Паколькі сустрэча мела на мэце прафілактыку з комплексным падыходам, для індывідуальных гутарак на яе былі запрошаны жыхары сельсавета, якія па розных прычынах часова не працуюць, парушаюць грамадскі парадак, аматары “моцных” напояў, бацькі, дзеці якіх прызнаны ў сацыяльна ненадзейным становішчы або маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Для больш зручнага і аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў тут жа прысутнічалі старшы ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Віктар Лазута, супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік і Святлана Латушка. Прапанаваць саіскальнікам свае вакансіі прыйшлі мясцовыя наймальнікі – прадстаўнікі ААТ “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”, “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, гарпасялковай бальніцы.

Варта адзначыць, што “яўка” мясцовых жыхароў, якія сутыкнуліся з цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі або проста не жадаюць працаваць і вядуць асацыяльны лад жыцця, аказалася даволі актыўнай. Пасяджэнне наведалі 12 чалавек. З кожным паасобку былі абмеркаваны варыянты выпраўлення сітуацыі, прыдатныя менавіта для яго асабіста. Калі абагуліць, то разглядаліся пытанні не толькі працаўладкавання, але і недапушчэння супрацьпраўных паводзінаў у грамадскіх месцах, сямейна-бытавога гвалту і скандалаў, захавання патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі, жыллёвыя, выканання Дэкрэта № 18, ацэнкі стану здароўя і многія іншыя.

Некалькі чалавек сапраўды прыйшлі з жаданнем знайсці работу і атрымаць падтрымку спецыялістаў у працаўладкаванні, ім быў падрабязна патлумачаны алгарытм далейшых дзеянняў: куды прыйсці, якія дакументы пры сабе мець, на што спадзявацца.

Былі і тыя, хто яшчэ вагаўся і канчаткова для сябе не вырашыў, чаго менавіта хоча ад жыцця. Іх папярэдзілі аб адказнасці пры парушэнні працоўнага і адміністрацыйнага заканадаўства. Траім, у каго сур’ёзныя праблемы са здароўем, параілі “не адкладваць у доўгую скрыню”, а звярнуцца да медыкаў. Магчыма, яны маюць пэўныя абмежаванні і ім паказана палегчаная праца ці наогул будзе прызначана група інваліднасці.

На жаль, былі і такія, хто, па ўсім відаць, працаваць не жадае або працуе неафіцыяльна. Сумна, што гэта людзі нават не прадпенсійнага ўзросту, у многіх потым не будзе ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну стажу з выплатай узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта значыць, што прэтэндаваць яны змогуць толькі на сацыяльную пенсію, якая для мужчын і жанчын надыходзіць з 65 гадоў і мае даволі “сціплы” памер. Безумоўна, ім патлумачылі, што дастатак у старасці “зарабляецца” з маладосці, але вырашыць для сябе, як жыць і на што разлічваць, кожны павінен сам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago