Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

У Беларусі ахоўнікі праварадку праводзілі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт”. Асноўная яго мэта — прафілактыка асацыяльных паводзінаў грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносінаў, папярэджанне п’янства. Вартаўнікі парадку таксама актывізавалі работу па накіраванні хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

У рамках мерапрыемства “Быт” адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Казлоўшчынскім сельскім савеце. Удзел у прафілактычным мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі адміністрацыі сельвыканкама, АУС Дзятлаўскага райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, школы, СВК “Слава працы”.

На пасяджэнні былі разгледжаны паведамленні, якія паступілі ў Казлоўшчынскі сельвыканкам ад раённых правахоўнікаў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Віноўныя ў парушэннях былі выкліканы на пасяджэнне савета аховы правапарадку. На прафілактычную гутарку былі запрошаны і некаторыя грамадзяне з катэгорыі рызыкі.

Людзей, якія былі выкліканы на пасяджэнне савета аховы правапарадку, яднае адно — алкаголь. Адзін з грамадзян гнаў самагон: праваахоўнікі знайшлі ў яго самагонны апарат, 80 літраў брагі.На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Двух мужчын на савет прафілактыкі прывяло ўжыванне алкаголю: выпівалі яны ў час работы, пасля чаго пасварыліся. Вінаватыя павінны будуць заплаціць штраф. Трэцяя гісторыя — гэта рукапрыкладства мужа ў адносінах да жонкі. Праўда, яна таксама злоўжывае алкаголем. Як кажуць, п’юць сям’ёй. Пасля застолля — бойка. Хаця мужчына сваёй віны не прызнае. За ім ужо не першае парушэнне, паводзіны пакуль не змяняюцца. З-за гэтага ў перспектыве мужчыне “свеціць” ўзбуджэнне крымінальнай справы і накіраванне ў ЛПП.

Чацвёртая гісторыя таксама звязана з бытавымі скандаламі ў сям’і. Агрэсарам тут выступае жонка. А вось на яе мужа на гэты раз складзены адміністрацыйны пратакол за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы. Справа разглядалася ў час пасяджэння выязнога суда. Яно адбылося пасля пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Па рашэнні суда мужчына павінен адбыць пакаранне — пяць сутак зняволення. Перад гэтым ён пагадзіўся прайсці кадзіроўку ад сваёй згубы, ад якой ужо лячыўся.

У час выязнога пасяджэння суда разглядалася і справа аб накіраванні ў ЛПП грамадзяніна З. Ён адбывае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе арэсту. У час пасяджэння суда мужчына запатрабаваў адваката, маўляў, нязгодны ён рашэннем аб накіраванні ў ЛПП. Пасяджэнне суда было спынена і перанесена на наступны дзень. Тым не менш мужчына быў асуджаны, суд прыняў рашэнне аб накіраванні яго ў ЛПП.

На выязным пасяджэнні суда прысутнічалі грамадзяне з групы “рызыкі”, якія злоўжываюць алкаголем. Для іх гэта як наглядны ўрок нарэшце пазбавіцца ад сваёй згубы, інакш яна вядзе да накіравання ў ЛПП. Сёлета такі лёс напаткаў 16 жыхароў Дзятлаўшчыны.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации