Ушанаванне лепшых работнікаў ААТ “Молочный Мир” адбылося на святочным канцэрце ў Гродзенскай абласной філармоніі.
Словы ўдзячнасці за ўклад ва ўмацаванне пазіцый аграпрамысловага комплексу як на ўнутраным, так і на знешнім рынках выказаў першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Валяваты.
На сёння акцыянернае таварыства – адзін з лідараў малочнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь. З кожным годам растуць аб’ёмы і шырыцца геаграфія экспарту прадукцыі: брэнд “Молочный Мир” вядомы ў Расійскай Федэрацыі, Казахстане, Грузіі, Турцыі, Кітаі, В’етнаме, Узбекістане, Азербайджане, Кыргызстане, Сінгапуры і іншых краінах.
– Пашана і слава ААТ “Молочный Мир” складаюцца з вынікаў працы ўсіх без выключэння работнікаў прадпрыемства, – падкрэсліла генеральны дырэктар Марына Анікеева. – Шчыра ўдзячна вам за кожны працоўны дзень, за тое, што ніколі не лічыцеся са сваім часам. У малочнай галіне не месца абыякавым людзям, тут нельга адкласці на заўтра тое, што трэба зрабіць сёння. Нашы пляцоўкі працуюць 24 гадзіны ў суткі 365 дзён на год. Мы ўшаноўваем самых дастойных спецыялістаў, дэлегіраваных ад кожнага калектыву. Аднак не менш высокай ацэнкі за работу заслугоўваюць і тыя, каго няма ў зале, бо яны заняты ў тэхпрацэсе або на адвозцы прадукцыі, – адзначыла Марына Яўгенаўна.
– Хто ўпершыню паспрабаваў дэлікатэсы ад ААТ “Молочный Мир”, назаўсёды застаецца ім адданы. Гэта не дзіўна, бо на прадпрыемстве працуюць сапраўдныя прафесіяналы, для якіх вытворчасць якаснай “малочкі” – справа гонару, – канстатаваў старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня назіральнага савета ААТ “Молочный Мир” Валерый Хельскі.
За дасягнутыя высокія прафесійныя вынікі медалямі “За працоўныя заслугі”, ганаровымі граматамі і званнямі, падзячнымі лістамі былі адзначаны лепшыя з лепшых. Добрыя словы і пажаданні гучалі для маладога пакалення “молочномировцев”. Называліся таксама імёны тых, хто занесены на Дошку гонару за асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства.
Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Дзятлаўскім філіялам ААТ “Молочный Мир”
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…