Прафесія з магіяй пераўтварэння

З 2003 года пачаўся летапіс  станаўлення  новай установы адукацыі, якая прайшла этап рэарганізацыі  ад сярэдняй школы №2 і набыла статус гімназіі №1 горада Дзятлава. Беражліва захоўваецца тут вялікая колькасць традыцый, укараняецца толькі лепшае для атрымання якаснай адукацыі, з адкрытасцю і інтрыгай прымаюцца новыя ідэі і інавацыі.

Сёлета гімназія адзначае свой чарговы юбілей – ёй спаўняецца 15 гадоў. За гэты час яна стала трывалым падмуркам ведаў для многіх сваіх выпускнікоў, тут паспела адбыцца шмат яркіх і запамінальных  падзей.

2018 год асабліва знакавы для гімназіі яшчэ і тым, што першага верасня вялікую гімназічную сям’ю папоўнілі навучэнцы пачатковай школы. Сёлета ўпершыню за шматгадовую гісторыю свайго існавання гімназія №1 шчыра адчыніла дзверы для вупускнікоў-дашкалят, і 1 верасня за парты селі 20 першакласнікаў-гімназістаў.

У навучальнай установе створаны максімальна камфортныя ўмовы для іх навучання і адпачынку: светлы і ўтульны клас, вялікі кабінет для вольнага часу і сну. Тут першакласнікі адчуваюць сябе камфортна і на ўроках, і на перапынках.

Першай, хто ўзяў за руку навучэнцаў-гімназістаў пачатковага звяна, стала іх настаўніца Марына Ляшчун.

– Марына Антонаўна, як прайшоў першы месяц навучальнага працэсу?

– Актыўна і плённа. Вераснёўскімі днямі мы пачалі работу з навучальнага курса “Уводзіны ў школьнае жыццё”, які накіраваны на прамежкавы этап паміж дашкольным і школьным жыццём, што дапамагае першакласнікам найбольш мякка адаптавацца да новых умоваў і дапамагае пабудаваць поўны і змястоўны вобраз школьніка. На працягу першага месяца вучобы дзеці пазнаёміліся з гімназіяй, абавязкамі навучэнцаў, даведаліся, як будуюцца ўрокі, авалодалі асноўнымі нормамі і правіламі паводзінаў у гімназіі, пасябравалі з настаўнікамі, аднакласнікамі і нават старэйшымі гімназістамі. Для больш спакойнай і камфортнай адаптацыі дзяцей заняткі праходзяць пераважна ў гульнявой форме.

– Як склаліся адносіны ў дзіячым калектыве і як складваюцца з імі адносіны ў вас?

– Ужо другі месяц мы працуем у адной звязцы, весела і па-сяброўску. Пераважная колькасць дзяцей спакойна праходзіць перыяд адаптацыі,  усе яны, па словах бацькоў, ідуць у школу з добрым і асабліва добрым настроем. Сумесна мы прайшлі ўжо значную колькасць іспытаў, і цяпер з упэўненасцю можна сказаць, што першакласнікі смела атрымалі званне навучэнцаў гімназіі.

Сваімі ўражаннямі і эмоцыямі падзяліліся і першакласнікі Маргарыта Конан і Адэліна Собалева:

– Мы часта ўспамінаем дзіцячы сад, але ў школе нам падабаецца больш. Тут мы вучымся пісаць, чытаць, лічыць. Настаўніцу сваю палюбілі з першых дзён. Вельмі падабаецца тое, як кожную раніцу яна ласкава сустракае нас са шчырай усмешкай і з добрым настроем.

– Марына Антонаўна, на ваш погляд, педагог – гэта прафесія ці стыль жыцця?

– Педагог  – гэта, у першую чаргу, прафесія, і прафесія складаная, шматгранная, якая патрабуе пастаяннага творчага гарэння, самаўдасканалення, душэўных сіл і намаганняў, якая забірае амаль увесь вольны час. Затое ва ўзнагароду мяккае святло чыстых дзіцячых вачэй, даверлівасць, цеплыня, удзячныя словы выпускнікоў, задаволенасць вынікамі сваёй працы, усведамленне правільнасці абранай прафесіі, якая столькі дае душы і сэрцу, а таму з цягам часу амаль незаўважна пераўтвараецца прафесія ў стыль жыцця і “стыльнага” педагога. 

Напярэдадні Дня настаўніка і ў дзень прафесійнага свята ад усёй душы жадаю ўсім работнікам сферы адукацыі раёна і сваім новым калегам творчых пошукаў, дасягнення высокіх мэтаў, асабістага шчасця, дабрабыту, таленавітых і спагадлівых вучняў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

View Comments

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

2 часа ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

2 часа ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

4 часа ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

4 часа ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

5 часов ago