Навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы ў саставе дэлегацыі Дзятлаўскага раёна прынялі ўдзел у сустрэчы па падборы прафесійна арыентаваных абітурыентаў сярод навучэнцаў Воранаўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Лідскага раёнаў. Гасцей мерапрыемства вітаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Ігар Сарокін.
Моладзь даведалася пра галоўныя напрамкі і інавацыі ў гэтай сферы: прымяненне квадракоптараў і дронаў, магчымасці сучаснай тэхнікі, высокатэхналагічную свінагадоўлю і іншае.
Прадстаўнік Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта паведаміла аб уступнай кампаніі, спецыяльнасцях, напрамках навучання. Студэнтка ВНУ расказала аб разнастайнасці студэнцкага жыцця, удзеле ў конкурсах, спартыўных мерапрыемствах, валанцёрскай дзейнасці, распрацоўцы праектаў, аб рабоце студый, студатрадаўскім руху.
Навучэнцам школ патлумачылі, як атрымаць мэтавыя накіраванні. Выступілі і маладыя спецыялісты, якія расказалі аб тым, якія веды і прывілеі даў ім універсітэт, якія магчымасці ёсць у маладых спецыялістаў, аб умовах і аплаце працы.
Сустрэча суправаджалася музычнымі нумарамі ад студэнтаў універсітэта.
Марына ПАЎЛЮЧЫК,
класны кіраўнік 9 ”Б” класа
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…
5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…