Навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы прынялі ўдзел у займальнай экскурсіі ў рэдакцыю раённай газеты “Перамога”.
Супрацоўнікі рэдакцыі пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй выдання, расказалі, як фарміруецца газета і функцыянуе кожны механізм у працэсе падрыхтоўкі навін. Дзеці ўбачылі, які шлях праходзіць друкаваны матэрыял і што трэба зрабіць для таго, каб у кожным выпуску чытачы маглі даведацца пра важныя падзеі не толькі раёна, але і краіны ў цэлым. Пазнаёміліся і з тым, як звычайная надрукаваная інфармацыя ператвараецца ў крэатыўна аформленую газетную паласу.
Навучэнцам прадэманстравалі вялікую колькасць узнагарод і дыпломаў калектыву, самая значная сярод іх – статуэтка “Залатая Літара”, якой рэдакцыя газеты была ўзнагароджана ў 2021 годзе за перамогу ў Нацыянальным конкурсе СМІ.
Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі пра тое, як праходзяць працоўныя будні журналіста, паспрабавалі сябе ў ролі карэспандэнта, зрабілі фотаздымкі на памяць.
Падобная прафарыентацыйная сустрэча дала старшакласнікам магчымасць убачыць працу знутры, атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць, а таксама некаторыя з іх задумаліся аб прафесіі журналіста.
Марыя ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік 10 класа Хвінявіцкай сярэдняй школы
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…
Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…
Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…
Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…
Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…
5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…