Самыя маленькія чытачы “Перамогі” – першакласнікі гімназіі № 1 горада Дзятлава завіталі сёння ў рэдакцыю газеты. Юным гасцям цікава было даведацца, адкуль яна бярэцца, хто над ёй працуе, ці складаны гэта працэс, дзе можна гэтаму навучыцца. Захацелі пабываць у самым цэнтры выдання, убачыць ўсё на свае вочы.
Супрацоўнікі сустрэлі маленькіх сяброў з задавальненнем, правялі па кабінетах, расказалі, як вярстаецца свежы выпуск раённай газеты – ад ідэі да друку, разам гарталі яе старонкі, гаварылі пра шлях, які яна прайшла за 80 гадоў існавання, разглядалі старыя фотаздымкі, абсталяванне, з якім працавалі карэспандэнты ў мінулым.
Кульмінацыяй экскурсіі стала сустрэча з галоўным рэдактарам Ірынай Камаровай, фотаздымкі на памяць і, канешне, салодкі пачастунак. У сваю чаргу гімназісты паабяцалі добра вучыцца, шмат пісаць і чытаць, каб стаць такімі ж адукаванымі, і нават дасылаць у газету свае цікавыя фотаздымкі і нататкі.
Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…