Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Зоф’я Радомская: “Мне трэба заўжды чымсьці займацца”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці працягвае знаёміцца ​​са старастамі вёсак Дзятлаўскага раёна. На гэты раз прыехалі ў Малдуці, дзе ўжо не першы год душой і памочнікам у розных справах для аднавяскоўцаў з’яўляецца Зоф’я Радомская. Жанчына прыняла гасцей добразычліва, размясціліся на лавачцы каля дома і пачалі гутарыць.

– Наша вёска Малдуці – гэта прыгарад, але мы вядзём вясковы лад жыцця. Толькі два гады, як я не трымаю гаспадарку, а агарод – гэта святое. У кожнага вясковага жыхара павінна быць свая садавіна, ягады і агародніна. Вельмі прыемна частаваць дзяцей, унукаў і праўнукаў прадуктамі, вырашчанымі сваімі рукамі, – гаворыць Зоф’я Феліксаўна. – Родам я з вёскі Агароднікі Лідскага раёна, нарадзілася ў сям’і сялян. Мы з братамі і сястрой з самага дзяцінства прывыклі да фізічнай працы, да догляду свойскіх жывёл. Нават будучы замужам, жывучы каля горада, усё роўна з мужам трымалі гаспадарку: курэй, парасят, карову, вельмі любілі разводзіць авечак.

Скончыла я 8 класаў Ерамеіцкай васьмігодкі і пайшла вучыцца ў Ашмянскі тэхнікум на спецыяльнасць па планаванні сельскай гаспадаркі. Пасля вучобы мяне накіравалі ў горад Дзятлава ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі, затым працавала ў сельгастэхніцы ў вёсцы Міроўшчына бухгалтарам і галоўным эканамістам у Дзятлаўскай сельгасхіміі. За час працы я неаднаразова была пераможцай сацспаборніцтваў, узнагароджвалася Ганаровымі граматамі за працоўныя дасягненні.

Замуж выйшла за Адама Радомскага, які працаваў аграномам у сельгасхіміі. У нас нарадзіліся дочкі Святлана і Анжаліка. Цяпер я маю чацвёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў, пяты праўнучак у дарозе.

Сама я па натуры вясёлы і актыўны чалавек. Мне трэба заўжды чымсьці займацца. У дзяцінстве ў вольны час вязала, вышывала, гэтаму майстэрству мяне навучалі мама і сястра. Люблю гумар, спяваць.

Як стараста, я трымаю цесны кантакт з сельсаветам. Пры ўзнікненні праблем у вёсцы імкнуся прымаць актыўны ўдзел у іх вырашэнні.

Усім людзям я жадаю здароўя, дабрабыту і міру.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

2 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

2 часа ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

18 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

19 часов ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

19 часов ago

Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…

19 часов ago