Гэтая восень у Данілавіцкім сельсавеце выдалася багатай на юбіляраў шаноўнага ўзросту. Яшчэ адна доўгажыхарка – 95-гадовая Валянціна Сарока з аграгарадка Круцілавічы – прымала віншаванні з днём нараджэння.

Да яе наведалася шмат гасцей з падарункамі і сюрпрызамі, словамі глыбокай удзячнасці за працавітасць, душэўнае цяпло, шчырасць да людзей.

Уручыў памятныя падарункі і цёпла павіншаваў юбілярку старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч:

– Людзі старэйшага пакалення – прыклад сапраўднай працавітасці і жыццёвай мудрасці для моладзі. У гэты святочны для вас дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай бадзёрасці духу і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця.

Музычнае віншаванне для Валянціны Давыдаўны падрыхтаваў творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры. У выкананні мясцовых артыстаў прагучалі душэўныя, знаёмыя з юнацтва песні, якія адначасова і парадавалі, і расчулілі юбілярку.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

Похожие публикации