Чарговую юбілярку нашага раёна – Алену Варган з вёскі Гірычы – павіншаваў з 80-годдзем творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
– Вельмі цікава бываць у жыхароў аддаленых вёсак, наведваць іх дамы, дзе кожны мае свой непаўторны, цікавы інтэр’ер, – адзначае метадыст сектара Святлана Венская. – Менавіта там мы сутыкаемся з народнымі ведамі, мудрасцю і самабытнасцю. Кажуць, што дом можа расказаць шмат аб сваёй гаспадыні. І сапраўды, павіншаваўшы Алену Мікалаеўну з юбілеем, мы звярнулі ўвагу на інтэр’ер. На сцяне красаваліся вышытыя ніткамі і бісерам карціны, на крэслах і ложках ляжалі прыгожыя вязаныя посцілкі, падушачкі. Рукадзеллем жанчына займаецца з дзяцінства. Вышыўцы, ткацтву, вязанню юбілярку навучыла яе маці, якая была вясковай швачкай.
Алена Мікалаеўна нарадзілася ў вёсцы Мацейкаўшчына Ваўкавыскага раёна ў сям’і сялян. У іх была вялікая гаспадарка, і дзецям даводзілася аказваць бацькам пасільную дапамогу. Сястра Валянціна больш займалася хатнімі клопатамі, а Алена любіла даглядаць жывёлу. Нават употай ад бацькоў бегала на калгасную ферму даіць кароў.
Скончыла юбілярка толькі чатыры класы. У пяты пайшла, але вымушана была хутка кінуць школу з-за хваробы. Пазней дзяўчына мела магчымасць вучыцца ў Гродне ў будаўнічым вучылішчы на тынкоўшчыка-маляра. Вярнуўшыся дадому, усё ж пайшла працаваць даяркай, было нялёгка, аднак Алена з рабочай нагрузкай спраўлялася добра.
Аднойчы ў калгас прывезлі на сельгасработы хлопцаў, якіх прызвалі на зборы ў Гродне, сярод іх быў Аляксандр. Маладыя людзі пазнаёміліся. Далей была душэўная перапіска, прапанова замуж і пераезд Алены на радзіму мужа, у вёску Гірычы. Асаблівых вакансій там не знайшлося, і жанчына пайшла працаваць на ферму даяркай, некалькі гадоў давялося быць нават свінаркай. А ўвесь працоўны стаж Алены Мікалаеўны склаў 40 гадоў.
Фізічна было вельмі цяжка сумяшчаць і працу, і хатнія клопаты, і выхаванне пецярых дзяцей. Але моцная духам жанчына пераадолела ўсе жыццёвыя нягоды. Яна знаходзіла час і на ткацтва, вышыўку, вязанне. Менавіта гэтае хобі і давала душэўнае заспакаенне.
Цяпер Алена Мікалаеўна жыве з малодшай дачкой Святланай. Яны з’яўляюцца апорай адна для адной. Разам вяжуць рукавіцы, шкарпэткі, камізэлькі, цікавыя пакрывалы з каляровых нітак, а ў вяснова-летні сезон вырошчваюць кветкі на прысядзібным участку.
– Займацца рукадзеллем – гэта мой найлепшы адпачынак. Менавіта гэтая справа дастаўляе мне душэўную асалоду, адцягвае ад кепскіх думак, – кажа Алена Мікалаеўна.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#годбелорусскойженщины
Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…
Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…
В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…
В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…