Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ніна Валчановіч: “Любіце адзін аднаго”

85-гадовы юбілей адзначыла сёлета жыхарка вёскі Гута Ніна Валчановіч. Павіншаваць яе і бліжэй пазнаёміцца з доўгажыхаркай завітаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Ніна Вікенцьеўна з радасцю пагаварыла з гасцямі, расказала пра сваё жыццё. Нарадзілася яна ў сялянскай сям’і. Была зусім маленькай, калі бацьку забралі на вайну, дзе ён і загінуў на тэрыторыі Германіі.

Дзяцінства дзяўчынкі прайшло ў нястачы, даводзілася шмат працаваць, каб проста выжыць, даглядалі вялікую гаспадарку. А нарыхтоўка кармоў на зіму – быў вельмі адказны і працаёмкі працэс, у якім прымалі свой пасільны ўдзел маленькія Ніна і яе старэйшая сястра Вера.

Ніна скончыла сем класаў, але паступаць вучыцца далей не стала, а пайшла ў калгас, працавала паляводам, а апошнія сем гадоў перад пенсіяй – малаказборшчыцай.

Для дзяўчынак таго часу было вельмі важна мець навыкі гаспадыні і пасаг. Ніна з мамай больш любіла ткаць, а Вера – вышываць, тым і займаліся дзяўчыны вечарамі. Акрамя рукадзелля, Ніне падабалася танцаваць і спяваць. І свае творчыя здольнасці актыўна праяўляла на вясковых вечарынах.

Калі надышоў час выходзіць замуж, працавітую вясковую дзяўчыну пасватала сваячка за Віктара – хлопца з вёскі Каршакі. Далей было сціплае вяселле, і маладая сям’я пераехала ў хату мужа. З бацькамі Віктара жылі дружна, усе разам спраўляліся з вялікай гаспадаркай – дзве каровы, конь, свінні, куры.

У сям’і нарадзіліся двое дзяцей – сын Вячаслаў, які па шляху бацькі стаў трактарыстам, працуе ў КСУП “Жукоўшчына”, і дачка Валянціна, яна касір на аўтастанцыі ў Дзятлаве. Цешаць юбілярку тры ўнукі і ўжо папоўнілася сям’я трыма праўнукамі.

– Мама чацвёрты год жыве ў мяне, – гаворыць дачка. – Па стане здароўя яна не можа быць адна, ды і мне спакайней, калі яна побач. Наша мама самая добрая на свеце. Я шчыра ўдзячная за яе любоў да нас, за тую неацэнную дапамогу, якую аказвала нам сваімі мудрымі парадамі. Жадаю ёй здароўя і сіл яшчэ на доўгія гады.

Прыехаў на юбілей маці і сын Вячаслаў з жонкай.

– Мая свякроў вельмі добры і спагадлівы чалавек. Я яе бязмерна паважаю і шаную. Мы яе падтрымаем у любую хвіліну. Жадаем ёй здароўя і душэўнага спакою, – кажа нявестка Алена.

– Цяпер людзі жывуць у дастатку, усяго хапае для камфортнага жыцця, і я хачу пажадаць маладому пакаленню берагчы здароўе, сваю сям’ю, паважаць і любіць адзін аднаго. І няхай будзе мір на зямлі, – такімі словамі скончыла сустрэчу Ніна Вікенцьеўна.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#годбелорусскойженщины

administrator

Recent Posts

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

6 часов ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

6 часов ago

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…

7 часов ago

Сям’я Лях з Дзятлава прадставіць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу “Сям’я года”

Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…

7 часов ago

Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…

8 часов ago

Чем удивит Гродненщина на Дне белорусской письменности?

5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…

8 часов ago