Завершаны работы другой чаргі бягучага рамонту дваравой тэрыторыі па вуліцы Кірава ў Дзятлаве, якія ажыццяўляла Дзятлаўскае РУП ЖКГ.

Цяпер скразны двор у мікрараёне дамоў Кірава 7, 9, 11 цалкам асфальтаваны і добраўпарадкаваны. Сіламі камунальнікаў тут былі закладзены дарожны, газонны борт, уладкаваны тратуар з пліткі. Як паведамілі ў арганізацыі, сродкі, выдаткаваныя на аб’ект, яшчэ будуць падлічаны. Аднак ужо вядома, што на асфальтаванне, якое праводзіла ДРБУ-119, з раённага бюджэту было выдзелена звыш 20 тысяч рублёў.

Акрамя таго, для зручнасці мясцовых жыхароў каля кожнага пад’езда ўсталявалі новую лавачку.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации