Прадаўжаецца капітальны рамонт 8-кватэрнага дома па вуліцы Чапаева, 19.

Заказчыкам работ выступіла Дзятлаўскае РУП ЖКГ, падрадчыкам – упраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс”.

На работы выдаткавана 174,6 тысячы рублёў з адлічэнняў грамадзян на капітальны рамонт.

У ходзе работ ажыццяўляецца ўцяпленне тарцавых сцен фасада, замена ганкаў і рамонт казыркоў на ўваходах у пад’езды, уладкаванне “парасонаў” на вентыляцыйных шахтах. Таксама будзе мадэрнізавана вадасцёкавая сістэма, а для бяспекі – усталявана металічная агароджа на даху.

Будаўнікі адрамантуюць з частковай заменай сістэмы ацяплення, вентыляцыі, водазабеспячэння і каналізацыі ў месцах агульнага карыстання, заменяць электраправодку і свяцільнікі на энергазберагальныя, а таксама этажныя шчыткі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее

#нашалепшае

Похожие публикации