Вуліца Леніна ў Дзятлаве, дзе быў завершаны комплекс работ, зноў адкрыта для руху пешаходаў і транспарту.

Пажаданне мясцовых жыхароў пракласці на вуліцы сеткі каналізацыі было задаволена, на што выдзелена 30 тысяч рублёў з абласнога бюджэту і 30 тысяч – размеркаваны на абанентаў, якія падключыліся да сетак. Камунальныя работы на аб’екце выканалі калектывы Дзятлаўскага КУП ПМС і Дзятлаўскага РУП ЖКГ: акрамя непасрэдна пракладвання сетак, замянілі некалькі каналізацыйных калодзежаў, больш за 30 калодзежаў было паднята вышэй за папярэдні ўзровень. Таксама правялі перакладванне сетак водаправода. У працэсе да водаправода перападключыліся некалькі абанентаў, замяніўшы састарэлыя стальныя трубы на сучасныя, дадаўся адзін новы абанент.

На асфальтаванне вуліцы Леніна, якое ажыццяўляла брыгада ДРБУ-119, з раённага бюджэту было выдаткавана 219,5 тысячы рублёў. У комплекс работ увайшлі стварэнне папярэдняга гравейна-пясчанага слоя, земляныя работы, фрэзероўка, умацаванне ўзбочын і ўкладванне асфальтавага пакрыцця.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации