Пасля бягучага рамонту зноў пачаў працаваць харчблок дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава.
На будаўнічыя і электрамантажныя работы з раённага бюджэту было выдаткавана больш за 130 тысяч рублёў.
Кожны дзень знаходжання ў садку гарачае харчаванне атрымліваюць 120-130 выхаванцаў. Для наведвальнікаў санаторнай групы арганізавана пяціразовае харчаванне, астатніх – чатырохразовае. Згодна з метадычнымі рэкамендацыямі, на платнай аснове гарачыя абеды ва ўстанове атрымліваюць і яе работнікі.
Кожны дзень у рацыёне абавязкова мясныя або рыбныя, малочныя прадукты, крупы, агародніна і садавіна. Пасля перапланіроўкі падсобных памяшканняў з’явілася шмат месца, каб захоўваць усе неабходныя прадукты: абсталяваны склад, агароднінасховішча, па рэкамендацыі Дзятлаўскага райЦГЭ абсталяваны цэх для першаснай апрацоўкі агародніны і не менш важны – пакой для персаналу, дзе работнікі кухні могуць харчавацца і адпачываць. Дарэчы, самі яны рады гатаваць смачныя сняданкі, абеды і вячэры ў светлай утульнай кухні. Кажуць, так атрымліваецца яшчэ смачней.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga