На Дзятлаўшчыне пастаянна вядзецца работа па ўвекавечанні памяці аб подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: не перапыняецца збор інфармацыі аб загінулых, рамантуюцца і абнаўляюцца помнікі загінулым героям і мірнаму насельніцтву, якіх у раёне налічваецца 98.

Прыемна, што ў гэтай важнай і нялёгкай рабоце кіраўніцтву раёна і дзяржаўным арганізацыям дапамагаюць і прадстаўнікі прыватнага сектара эканомікі.

Так, сёлета ва ўрочышчы Цагельня быў поўнасцю абноўлены мемарыял вязням Дзятлаўскай турмы, расстраляным і спаленым фашыстамі на гэтым месцы ў ліпені 1944 года.

Пры фінансавай падтрымцы і сіламі калектыву ТАА “Ізакам” быў усталяваны гранітны помнік са сціслай інфармацыяй аб трагічнай падзеі, каля падножжа якога закладзены высокі цэментны пастамент, на якім у будучым з’явяцца магільныя пліты з указаннем імёнаў загінулых.

Тэрыторыя помніка добраўпарадкавана і абнесена металічнай агароджай, сам манумент уваходзіць у пералік рэспубліканскіх пахаванняў ахвяраў войнаў і ахоўваецца дзяржавай. Работы на мемарыяле будуць завершаны ў 2025 годзе.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Любім і ганарымся сваімі мужчынамі!
Ведае ўчастковы. За што атрымаеце штраф на чыгунцы?
Месца сустрэчы моладзі – “Святкі.by”

Похожие публикации