Сёлета за сродкі раённага бюджэту быў праведзены бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця шэрагу вуліц горада Дзятлава.
І калі на цэнтральных дарогах ужо былі дзеючыя зручныя тратуары, то на аддаленых вуліцах Прытыцкага, Чкалава, Кастрычніцкай людзі доўгі час перамяшчаліся проста па-за праезнай часткай. У ходзе рамонту аўтадарог тут былі створаны ўмацаваныя ўзбочыны, на месцы якіх былі выдзелены пешаходныя дарожкі для бяспечнага руху пешаходаў і веласіпедыстаў. У хуткім часе яны будуць абазначаны адпаведнымі дарожнымі знакамі і спецыяльнымі выявамі на асфальце.
Акрамя таго, на абноўленыя вуліцы вернуцца “спячыя” паліцэйскія, часова дэмантаваныя ў ходзе рамонту. Сіламі работнікаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ ідзе аднаўленне штучных перашкод перад скрыжаваннямі і пешаходнымі пераходамі на перасячэнні вуліц Перамогі і Чырвонаармейскай, Прытыцкага і Чкалава. Фінансаванне работ па нанясенні разметкі і ўладкаванні “спячых” паліцэйскіх таксама ажыццяўляецца з раённага бюджэту.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ
Более 20% площадей сахарной свеклы убрано в Беларуси, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода. По оперативным…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Папу Римского Льва XIV с днем рождения. Об этом БЕЛТА…
Белорусские пятиборцы завоевали 11 наград на чемпионате Европы среди спортсменов до 15 и до 19…
Щедрая белорусская земля в очередной раз доказала: наш второй хлеб достоин самых громких оваций! На…
24 верасня прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных…
Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям пообщались с родителями учащихся школ района и узнали, как…