Сёлета за сродкі раённага бюджэту быў праведзены бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця шэрагу вуліц горада Дзятлава.

І калі на цэнтральных дарогах ужо былі дзеючыя зручныя тратуары, то на аддаленых вуліцах Прытыцкага, Чкалава, Кастрычніцкай людзі доўгі час перамяшчаліся проста па-за праезнай часткай. У ходзе рамонту аўтадарог тут былі створаны ўмацаваныя ўзбочыны, на месцы якіх былі выдзелены пешаходныя дарожкі для бяспечнага руху пешаходаў і веласіпедыстаў. У хуткім часе яны будуць абазначаны адпаведнымі дарожнымі знакамі і спецыяльнымі выявамі на асфальце.

Акрамя таго, на абноўленыя вуліцы вернуцца “спячыя” паліцэйскія, часова дэмантаваныя ў ходзе рамонту. Сіламі работнікаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ ідзе аднаўленне штучных перашкод перад скрыжаваннямі і пешаходнымі пераходамі на перасячэнні вуліц Перамогі і Чырвонаармейскай, Прытыцкага і Чкалава. Фінансаванне работ па нанясенні разметкі і ўладкаванні  “спячых” паліцэйскіх таксама ажыццяўляецца з раённага бюджэту.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ

Похожие публикации