Categories: Падзеі

Праект дзятлаўчан прыме ўдзел у абласным этапе

У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў занальны этап рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэяў для Беларусі». Конкурс «100 ідэяў для Беларусі» праводзіцца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Ён скіроўвае маладых людзей на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулюе грамадзянскія ініцыятывы.

На занальным этапе свае праекты прадставілі навучэнцы школ і сярэдніх навучальных установаў Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага раёнаў. Усяго моладзь абараняла 12 работ: «Бульба ў камні», «Малааб’ёмны прычапны апырсквальнік», «Будучыня фермерскіх гаспадарак — у многафункцыянальнасці тэхнікі», «Сонечная архітэктура ў будаўніцтве», «Цеплагенератар паветраны», «Піянерскі ліхтар», «Станок для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі», «Энергія сонца для ўсіх», «Біялагічныя асаблівасці вырошчвання сажалкавых рыбаў», «Віртуальнае падарожжа па Беларусі, або Інтэрактыўная карта будынкаў», «Лушчылка кукурузных пачаткаў», «Тэхнаёлка». Гэтыя праекты адлюстроўвалі захапленні і наватарскія ідэі моладзі. Кожны з іх рэальна можна выкарыстаць у паўсядзённым жыцці для вырашэння бытавых пытанняў.
Дзятлаўшчыну прадстаўлялі Ягор Сокал, навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы, з праектам «Біялагічныя асаблівасці вырошчвання сажалкавых рыбаў» (кіраўнік Алена Вільгельмаўна Баковіч), Ілья Панько, навучэнец сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, з праектам «Віртуальнае падарожжа па Беларусі, або інтэрактыўная карта будынкаў» (кіраўнік Марыя Мікалаеўна Шавель), Наталля Крывулька і Кацярына Залеўская, навучэнкі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, з праектам «Энергія сонца для ўсіх» (кіраўнік Ірына Уладзіміраўна Дарафейчык).

Пераможцамі занальнага этапу «100 ідэяў для Беларусі» сталі тры праекты. Два з іх тычыліся сферы энергазберажэння. Гэта работа Д. Каржанко і А. Лобач з Навагрудчыны, якія прадстаўлялі праект «Цеплагенератар паветраны». Такое прыстасаванне можна выкарыстоўваць у міжсезонне для ацяплення памяшканняў. Праект нашых зямлячак Н. Крывулькі і К. Залеўскай «Энергія сонца для ўсіх» папулярызаваў новыя формы энергазберажэння за кошт прыродных крыніц. Трэцім прызёрам занальнага этапу стала работа  М. Федарака з Карэліцкага раёна «Лушчылка кукурузных пачаткаў». Гэты праект можа зацікавіць работнікаў сельскай гаспадаркі і фермераў, якія займаюцца вырошчваннем кукурузы.  Падзячным пісьмом і спецыяльным прызам Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» адзначаны Я. Анішчык і А. Куц з Навагрудчыны, якія працавалі над стварэннем «станка для нарэзкі пластыкавых бутэлек на стужкі».

Дзятлаўчане зацікавілі журы ідэямі прапаганды энергазберажэння сярод педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў. Эканоміць энергарэсурсы юныя вынаходніцы прапаноўваюць за кошт выкарыстання альтэрнатыўных крыніцаў энергіі. Ужо распрацаваны бізнес-план па стварэнні музея «Альтэрнатыўныя крыніцы энергіі», дзе будуць прадстаўлены прыстасаванні для атрымання цеплавой і электрычнай энергіі за кошт энергіі сонца і ветру. Калі будзе назірацца станоўчая дынаміка і зацікаўленасць насельніцтва, навучэнцы збіраюцца больш шырока выкарыстоўваць у школе і прыватным сектары горада Дзятлава нескладаныя прыстасаванні, якія самі навучыліся рабіць і могуць навучыць гэтаму іншых.

Праекты-пераможцы занальнага этапу выйшлі ў абласны тур, дзе пазмагаюцца за магчымасць быць прадстаўленымі на рэспубліцы.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

36 минут ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago