Сваімі меркаваннямі дзеляцца ўдзельнікі гуртка “Юны журналіст” пры рэдакцыі газеты “Перамога”.

Кацярына Роўба, навучэнка 11 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

У дзяцінстве я не ведала, чаму плошча ў маім горадзе называецца “17 Верасня”. І толькі калі пачала вывучаць гісторыю сваёй краіны ў школе, даведалася, што гэта не проста назва плошчы, а жывая гісторыя, захаваная ў камені і зеляніне, якая нагадвае пра важны дзень, што назаўжды змяніў лёс нашай краіны.

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта свята сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці.

17 верасня 1939 года стала не толькі пераломным момантам у гісторыі Беларусі, але і пачаткам доўгага і складанага шляху да самавызначэння народа.  Гэта дата нагадвае мне пра важнасць памяці пра мінулае, неабходнасць вывучэння і разумення складаных гістарычных працэсаў, каб пазбегнуць паўтарэння памылак і будаваць будучыню на аснове міру і ўзаемаразумення. У ёй захавана агульнае імкненне беларусаў бачыць сваю краіну моцнай і незалежнай.

У Беларусі на працягу стагоддзяў поруч у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць і талерантнасць сталі візітнай карткай нашай краіны. Гэты дзень павінен быць напоўнены канкрэтнымі справамі па захаванні нашай гісторыі, традыцый, праяве павагі да подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, якія адстаялі мір на беларускай зямлі і нацыянальнае адзінства.

Мая мара – унесці свой асабісты ўклад у развіццё роднай Беларусі. Хачу, каб мной ганарыліся мае бацькі і  настаўнікі. Пастаянна ўдзельнічаю ў конкурсах даследчых работ, вывучаю гісторыю роднага краю, выступаю на канферэнцыях рознага ўзроўню, займаюся валанцёрскай дзейнасцю, з’яўляюся членам школьнай каманды ў патрыятычнай гульні “Зарнічка”, разам з маімі сябрамі-аднакласнікамі – прызёрам абласных ваенна-патрыятычных спаборніцтваў “Арляня”,  у час якіх наша дружная каманда становіцца адзіным згуртаваным калектывам!

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации