Прадстаўнікі абласных СМІ пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Карэліцкага раёна

5 ліпеня Карэліцкі раён прымаў прадстаўнікоў СМІ Гродзеншчыны.

Прэс-тур распачаўся з сустрэчы ўдзельнікаў прэс-тура са старшынёй Карэліцкага райвыканкама Віктарам Шайбаком: “Наш край славіцца сваёй гасціннасцю, мы заўжды рады гасцям. А найперш знакаміта Карэліччына поспехамі ў розных сферах. Моцны падмурак нашай эканомікі складае сельская гаспадарка. Карэліцкія аграрыі традыцыйна займаюць перадавыя пазіцыі на абласным і рэспубліканскіх узроўнях. Гэта і дазваляе нам шырока развіваць сацыяльную сферу раёна. і тут наш асноўны клопат – падрастаючае пакаленне. Багата сіл мы ўкладваем ў адукацыю нашых дзяцей і моладзі, іх матывацыю на поспех і патрыятычнае выхаванне. З нядаўніх пор у самых таленавітых юнакоў і дзяўчат з’явілася магчымасць трапіць на раённую Дошку гонару. Бо яны, не гледзячы на свой узрост, ужо славяць Карэліччыну дасягненнямі ў розных сферах. Значная работа праводзіцца і з маладымі спецыялістамі. Мы імкнемся забяспечць іх быт і вольны час, каб яны і пасля размеркавання засталіся ў раёне. Бо, як вядома, кадры вырашаюць усё. Заўжды на кантролі і якасць медыцынскіх паслуг насельніцтва. Сучаснае абсталяванне, спецыялісты розных профіляў, паспяхова праведзеныя складаныя аперацыі – усё гэта робіцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы дзеля здароўя нашых людзей. Адно з апошніх дасягненняў – адкрыццё міжраённага аддзялення гемадыялізу. Падтрымліваць здаровы і пазітыўны дух карэліччан дапамагае насычанае культурнае жыццё і арыентацыя на спорт і актыўны адпачынак. Увогуле, мы адкрыты для сяброўства і супрацоўніцтва ва ўсіх сферах”.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі таксама звярнуў увагу на адметныя поспехі раёна: “Карэліцкі край мае неверагоднае багацце – унікальны кадравы склад. Большасць людзей, якія працуюць на гэтай шчодраў зямлі, тут нарадзіліся і выраслі. Яны запатрабаваны на малой радзіме і адданныя ёй”.

Госці ўпэўніліся ў сказаным не толькі на словах, але і на справах. Пасля ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу “Зорка”, удзельнікі прэс-тура накіраваліся на Карэліцкі маслацэх ААТ “Навагрудскія дары”. Кіраўнік філіяла Ларыса Рапавец распавяла прысутным пра асноўныя этапы вытворчасці, клапатлівыя адносіны да кадраў, унікальныя старадаўнія рэцэпты сыроў і новыя тэхналогіі. Ацаніць бездакорную па якасці і смаку прадукцыю прадпрыемства прадстаўнікі СМІ змаглі падчас дэгустацыю. Пасля чаго прысутных чакала сапраўднае вяселле, так як маршрут пралягаў праз аддзел ЗАГС Карэліцкага райвыканкама. У гэтым рамантычным месцы паміж рэгістрацыямі шлюбаў яго кіраўнік Валянціна Сіўко пажадала прысутным шчаслівага сямейнага жыцця і каб абавязкова вярталіся ў Карэлічы адзначыць сярэбраныя і залатыя вяселлі.

У добрым настроі дэлегацыя накіравалася ў Мір. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Абрамчык адзначыў, што гарадскі пасёлак актыўна развіваецца і мае пазітыўную дэмаграфічную дынаміку. Пацверджаннем слоў стала наведванне ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”, дзе намеснік загадчыка Святлана Петрыман пазнаёміла прадстаўнікоў СМІ з установай і яе бытам.

Гасцінічны комплекс “Мірскі пасад” прадэманстраваў удзельнікам прэс-тура цудоўныя магчымасці адпачынку па еўрапейскім стандартам для турыстаў з Беларусі і замежжа. Музей-сядзіба пад аналагічнай назвай Віктара Сакеля пазнаёміў з гістарычным багаццем старадаўняга мястэчка. Наведванне інфармацыйнага цэнтра, адкрытага індывідуальным прадпрымальнікам Юліяй Лізуновай, канчаткова пераканала журналістаў, што ў Міры гісторыя ідзе побач з сучаснай інфраструктурай. А выдатным завяршэннем праграмы, перад прэс-канферэнцыяй, стала экскурсія па галоўнай славутасці карэліцкай зямлі – замкаваму комплексу “Мір” разам з яго дырэктарам Аляксандрам Лойка.

polymia.by

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко об отношениях с Россией: несмотря на разного рода гвалты, идем тем путем, который определили

Беларусь и Россия, несмотря на разного рода гвалты со стороны, строят свои отношения тем путем,…

10 минут ago

В Беларуси первый укос трав провели почти на 80 % площадей — заготовлено более 5,5 млн тонн сенажа

По оперативным данным на 15 июня, в Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1…

53 минуты ago

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профессионально-технического образования, сообщает БЕЛТА.  Продлится…

4 часа ago

Беларусь и Россия представили третий совместный доклад о ситуации с правами человека в отдельных странах

Представлен третий совместный доклад министерств иностранных дел Беларуси и России «О ситуации с правами человека…

4 часа ago

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

1 день ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

1 день ago