Сельскагаспадарчы сезон па ўборцы ўраджаю падыходзіць да завяршэння.

Своечасова справіцца з пастаўленымі задачамі імкнуцца ўсе прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Сярод галоўных – уборка ўраджаю цукровых буракоў, бульбы, кукурузы. Паралельна вядуцца работы па сяўбе азімых культур.

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзятлаўскага райвыканкама, сёлета цукровыя буракі неабходна ўбраць з полошчы 1 030 гектараў. Па стане на 16 кастрычніка цукровыя буракі ўбраны з плошчы 515 гектараў, што складае 50 % ад плана. Ураджайнасць – 350 цэнтнераў з гектара.

Актыўна вядуцца работы і па нарыхтоўцы бульбы. Сёлета агульная плошча пасадкі гэтага карняплода па раёне склала 270 гектараў. Па стане на 16 кастрычніка ўраджай бульбы сабраны з плошчы 254,5 гектараў, што складае 94 працэнта ад запланаванага. У сярэднім ураджайнасць па раёне – 179 цэнтнераў з гектара.

Бульба пасаджана ў чатырох раённых сельгасарганізацыях: КСУП “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, “Дварэц-Агра”, СГФ “АграМілк”.

Паралельна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна вядуцца работы і па ўборцы  кукурузы. Сёлета “каралева палёў” размясцілася на плошчы 6 130 гектараў. Па стане на 16 кастрычніка ўраджай сабраны з плошчы 4969 гектараў, што складае 81 працэнт ад плана.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

2 часа ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

3 часа ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

4 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

4 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

5 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

5 часов ago