Не хоча моладзь працаваць у сельскай гаспадарцы, – кажуць тыя, хто па-сапраўднаму не ведае працу на сяле.

Адказныя, амбіцыёзныя, перспектыўныя маладыя работнікі КСУП “Войневічы” – выхадцы з тутэйшых мясцін, якія атрымалі адукацыю ў горадзе, а працаваць вярнуліся на малую радзіму.

У іх ліку – актыўныя ўдзельнікі сёлетняга жніва Аляксандр Шалесны і Вадзім Францішчык. Яны амаль равеснікі, абодва атрымалі вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце з розніцай у год, добра зарэкамендавалі сябе маладымі спецыялістамі, а як тэрмін адпрацоўкі скончыўся, не развіталіся з сельскай гаспадаркай: такія кадры тут патрэбныя. У КСУП “Войневічы” Аляксандр Віктаравіч працуе інжынерам машынна-трактарнага парка, Вадзім Сяргеевіч – галоўным інжынерам-энергетыкам. Аднак у гарачую пару жніва абодва занятыя на стратэгічным для аграрыяў аб’екце – зернесушыльным комплексе КЗСВ-30, дзе бесперапынна ідзе дапрацоўка новага ўраджаю. На пытанне пра спецыфіку работы адказваюць проста:

– Зярняткі сушым…

Аднак за гэтым выслоўем – 24 гадзіны дзяжурнай змены, насычаныя актыўнай працай, уважлівасцю і адказнасцю за ўсё багацце, сабранае механізатарамі на палях гаспадаркі. Справу аператараў маладыя інжынеры ведаюць да дробязяў: замеры вільготнасці – спачатку штогадзіну, а пад канец змены – кожныя 15 хвілін, запаўненне шэрагу кантрольных журналаў, якія ў любы момант трэба будзе прадаставіць на праверку начальству або інспектарам любога ўзроўню. Калі ўзнікне такая неабходнасць, спецыялісты і рамонт правесці могуць сваімі сіламі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации