У Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2024 года Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2023 года № 273-З “Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносінаў” уносяцца важныя змяненні.
Усяго ўдасканалена або дапоўнена больш за 80 артыкулаў, з’явіліся 4 новыя.
На важных нюансах, якія тычацца аплаты працы і рабочага часу, спынілася намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Дорда:
– Працоўны кодэкс у новай рэдакцыі прадугледжвае выплату заработнай платы не радзей чым 2 разы на месяц усім работнікам, у тым ліку з якімі заключаны кантракты.
Сярэдні заробак за час працоўнага водпуску будзе выплачвацца не пазней чым за 2 дні да яго пачатку, калі работнік ідзе ў водпуск па графіку адпускоў. У іншых выпадках сярэдні заробак за час працоўнага водпуску будзе выплачвацца са згоды работніка не пазней чым праз 2 рабочыя дні з дня пачатку водпуску.
Гарантыі па захаванні ранейшага сярэдняга заробку на працягу не менш чым двух тыдняў з дня пераводу не будуць прадастаўляцца пры часовым пераводзе ў выпадках: пісьмовай згоды работніка на тэрмін да 6 месяцаў на працягу каляндарнага года, вытворчай неабходнасці, прастою.
З новага года таксама пашыраецца пералік выпадкаў, калі наймальнік мае права ажыццяўляць утрыманне з заработнай платы па сваім распараджэнні. Рабіць гэта можна будзе для вяртання (поўнасцю ці часткова) сродкаў, затрачаных наймальнікам на арганізацыю харчавання, якім работнік скарыстаўся.
Шматдзетным бацькам і бацькам, якія гадуюць дзіця-інваліда, па іх пісьмовай заяве замест дадатковага свабоднага ад работы дня на тыдні можа быць устаноўлена скарочаная на адну гадзіну працягласць работы з захаваннем заработнай платы, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі.
З 1 студзеня 2024 года для работнікаў з няпоўным рабочым часам працягласць работы ў рабочы дзень, які непасрэдна папярэднічае дзяржаўнаму святу ці святочнаму дню, будзе скарачацца прапарцыянальна працягласці няпоўнага рабочага часу. Калі штодзённая працягласць работы для яго складае, напрыклад, 4 гадзіны, то ў перадсвяточны дзень яго рабочы час скараціцца на 30 хвілін, а не на адну гадзіну, як гэта вызначана для работнікаў з поўным рабочым днём (8 гадзін).
У новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса выключаецца норма, згодна з якой работнікі з гнуткім рэжымам рабочага часу могуць працаваць не больш за 10 гадзін на працягу рабочага дня.
З 1 студзеня 2024 года перапынак для адпачынку і харчавання па жаданні работніка можа не прадастаўляцца, калі яго штодзённая работа (змена) не перавышае 4 гадзіны.
Такім чынам, наймальнікам да ўступлення ў сілу Працоўнага кодэкса ў новай рэдакцыі неабходна ўнесці змяненні ў кантракты ў выпадку перыядычнасці выплаты заработнай платы адзін раз на месяц, а таксама ў калектыўныя дагаворы, палажэнні аб аплаце працы, іншыя лакальныя прававыя акты, калі яны закранаюць скарэктаваныя артыкулы Працоўнага кодэкса.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga