У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму і недапушчэння няшчасных выпадкаў на вытворчасці, забеспячэння здаровых і бяспечных умоваў працы работнікаў, занятых выкананнем сельскагаспадарчых работ пры правядзенні вясновай пасяўной кампаніі, праводзіліся навучальныя семінары ў КСУП “Хвінявічы”, “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”. З работнікамі сельскіх гаспадарак сустракаліся галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Марыя Шымчык, а таксама супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ДАІ.


Асаблівая ўвага надавалася пытанням выканання ўсімі работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны; захавання патрабаванняў “Правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках” пры правядзенні вясновай пасяўной кампаніі; забеспячэнне і абавязковае прымяненне сродкаў індывідуальнай абароны (асабліва пры ўнясенні ўгнаенняў). Спецыялісты адзначылі, што ўсе работнікі павінны працаваць строга ў адпаведнасці са сваімі службовымі абавязкамі, інструкцыямі па ахове працы, вызначанымі заканадаўствам. Невыкананне гэтых патрабаванняў можа прывесці да непапраўнай бяды. Так, да прыкладу, такі няшчасны выпадак адбыўся напрыканцы лютага ў вучэбна-доследным сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Путрышкі” Гродзенскага раёна на МТФ “Каменная Русата”. Ветэрынарны доктар, які не мае права кіравання механічным транспартным сродкам, рухаючыся на пагрузчыку “Амкадор”, учыніў наезд на брыгадзіра вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі. У выніку здарэння пацярпелая загінула.




Падобныя сустрэчы спецыялістаў з работнікамі сельскай гаспадаркі будуць праводзіцца на працягу ўсёй вясновай пасяўной кампаніі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#АПК #охрана труда