Згодна з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» права на пенсію па ўзросце на агульных умовах маюць мужчыны пры стажы работы не менш за 25 гадоў, жанчыны — пры стажы работы не менш за 20 гадоў па дасягненні агульнавызначанага пенсійнага ўзросту:
у 2016 годзе: мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў;
у 2017 годзе: мужчыны — 60 гадоў 6 месяцаў, жанчыны — 55 гадоў 6 месяцаў;
у 2018 годзе: мужчыны — 61 года, жанчыны — 56 гадоў;
у 2019 годзе: мужчыны — 61 года 6 месяцаў; жанчыны — 56 гадоў 6 месяцаў;
у 2020 годзе: мужчыны — 62 гадоў, жанчыны — 57 гадоў;
у 2021 годзе: мужчыны — 62 гадоў 6 месяцаў, жанчыны — 57 гадоў 6 месяцаў;
у 2022 годзе і наступныя гады: мужчыны — 63 гадоў, жанчыны — 58 гадоў.
Права на працоўную пенсію з 1 студзеня 2016 года было прадастаўлена пры наяўнасці стажу работы з уплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва не менш за 15 гадоў 6 месяцаў. Адпаведная норма ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №534 ад 31 снежня 2015 года «Аб пытаннях сацыяльнага забеспячэння». Акрамя таго, з 1 студзеня 2017 года гэты стаж работы штогадова будзе павялічвацца на 6 месяцаў да дасягнення 20 гадоў у 2025 годзе. У 2017 годзе мінімальны страхавы стаж — 16 гадоў.
А. НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама
Сёлета ва ўстановах адукацыі Дзятлаўшчыны ўкаранёна новая форма аказання дапамогі і падтрымкі навучэнцам – “Пошта…
У Год беларускай жанчыны асабліва прыемна адзначаць поспехі тых, хто сваім талентам, адданасцю і шчырай…
На Дзятлаўшчыне прайшоў семінар-нарада па ўмовах і ахове працы, накіраваны на прафілактыку вытворчага траўматызму, для…
10 чэрвеня пляцоўка каля Дварэцкага дома культуры ператварылася ў сапраўдны кірмаш талентаў, спартыўнага запалу і…
10 чэрвеня Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. Ён…
Сёння на стадыёне “Колас” сабраліся самыя актыўныя, спартыўныя выхаванцы аздараўленчых летнікаў на раённую спартландыю “Звонкія…