У Дзятлаўскім раёне сёлета будуць працаваць 17 дзіцячых аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе ўстановаў адукацыі раёна, 5 лагераў працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем і 2 з кругласутачным знаходжаннем дзяцей на базе ўстановаў адукацыі, 6 палатачных лагераў на базе ўстановаў адукацыі і 1 лагер з кругласутачным знаходжаннем на базе аддзялення “Баравічок” філіяла “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

У канцы красавіка і пачатку мая інспекцыяй нагляду і прафілактыкі праведзены маніторынг месцаў размяшчэння дзіцячых аздараўленчых лагераў. Маніторынгам устаноўлена, што пад’езды і праезды да будынкаў вольныя, сродкі сувязі, сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, сістэмы апавяшчэння людзей аб пажары, першасныя сродкі пажаратушэння знаходзяцца ў спраўным стане, абслугоўваючы персанал ведае свае дзеянні пры ўзнікненні пажару.

Аднак не ўсе лагеры адпавядаюць супраць пажарным патрабаванням. Так, пры азнаямленні з супрацьпажарным станам аб’ектаў, дзе плануецца размяшчэнне аздараўленчых лагераў, выяўлены недахопы ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе, Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе, Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе, Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, гімназіі №1 горада Дзятлава, Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дырэктарам летніх лагераў гэтых установаў адукацыі ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, абагульненая інфармацыя накіравана ў мясцовыя органы ўлады.

З мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі ў дзіцячых аздараўленчых установах з усімі важатымі, выхавальнікамі, медыцынскім і абслугоўваючым персаналам праведзены дадатковыя заняткі па вывучэнні правілаў пажарнай бяспекі, арганізацыі працы баяздольнай добраахвотнай пажарнай дружыны.

Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации