Прайшло 75 гадоў з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Падобныя страшныя падзеі ў час вайны не абышлі і наш раён.
У вёсцы Вялікая Воля загінулі 364 чалавекі, у Трахімавічах жорстка знішчылі 142 чалавекі, у вёсцы Гарадкі 367 чалавек не змаглі выжыць.
22 сакавіка мітынг-рэквіем прайшоў каля мемарыялаў у гэтых вёсках. Ушанаваць памяць тых, хто загінуў ад фашысцкіх нападаў, сабраліся работнікі сельсаветаў, навучэнцы і настаўнікі школ, работнікі культуры, актывісты раёна.
Гітлераўцы спалілі сотні падобных населеных пунктаў за гады акупацыі на беларускай зямлі. У адрозненне ад многіх знішчаных месцаў, вёскі Вялікая Воля, Трахімавічы і Гарадкі «жывуць» і цяпер, нагадваючы пра мужнасць ахвяраў вайны і пра тое, як каштоўна жыць у мірны час.
Юлія БАКУНОВІЧ
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…