3 ліпеня ў Дзятлаве, каля абеліска Славы, прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У памяць аб загінулых вянкі і кветкі да манумента ўсклалі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, афіцэры, работнікі арганізацый і ўстановаў Дзятлаўшчыны, навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава .
У Дзень Незалежнасці наша краіна ўспамінае ўсіх тых, хто загінуў на палях Вялікай Айчыннай вайны, адстойваючы для нас мір і свабоду, ахвяраў фашызму, якія так і не дачакаліся светлага Дня Перамогі, ушаноўвае подзвігі франтавікоў і ветэранаў, кажучы ім шчырае “Дзякуй”.
У Год народнага адзінства Дзень Незалежнасці стаў добрай нагодай, каб сабрацца разам і яшчэ раз парадавацца мірнаму небу над Беларуссю.
У знак памяці аб земляках, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, работнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі прафсаюзнага руху ўсклалі кветкі і вянкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.
Ірына СТЫРНІК
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…