Пляжны валейбол – адзін з найпапулярнейшых відаў спорту.

Непрафесійна ў пляжны валейбол гуляюць каля аднаго мільярда чалавек па ўсім свеце. Спартсмены-аматары Дзятлаўскага раёна вырашылі папоўніць сусветную статыстыку. Сіламі валейбалістаў-энтузіястаў Дзмітрыя Абрамчыка і Васіля Русіна была абноўлена і падрыхтавана пляцоўка для пляжнага валейбола ў аграгарадку Гезгалы. Вядуцца работы для ўладкавання яшчэ дзвюх пляцовак: у аграгарадку Круцілавічы і на стадыёне “Колас” горада Дзятлава.

Першы афіцыйны раённы турнір па пляжным валейболе на Дзятлаўшчыне быў праведзены Дзятлаўскім фізкультурна-спартыўным клубам 11 ліпеня 2020 года ў аграгарадку Гезгалы. Спаборнічалі шэсць жаночых каманд. Чэмпіёнкамі турніру сталі выхаванкі трэнера Васіля Русіна – Анастасія Таўкун і Ганна Лакіза.

18 ліпеня адбыўся адкрыты турнір па пляжным валейболе сярод мужчынскіх аматарскіх каманд. Пяць каманд дзятлаўчан і адна каманда Шчучынскага раёна аспрэчвалі чэмпіёнскі тытул. Перамаглі госці – Арцём Новік і Павел Дзямішчык. Другое месца ў каманды ў складзе Васіля Русіна (ТАА “Алгонь”) і Арцёма Кемежука (аг. Абухава). Прадстаўнікі ААТ “Граніт-Агра” Дзяніс Трафімчык і Андрэй Крамянеўскі сталі бронзавымі прызёрамі.

19 ліпеня зноў гулялі жаночыя каманды. Турнір на прызы раённага камітэта ГА “БРСМ” сабраў пяць жаночых каманд. На гэты раз мацнейшымі сталі Ганна Таўкун і Вольга Радомская.

Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба

 

Похожие публикации