У скверы Дварчаніна праходзіў міні-пленэр “Вобразы роднай Беларусі” для юных мастакоў.

У ім удзельнічалі навучэнцы розных узростаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Тэма была дадзена загадзя, эскізы яны маглі прадумаць дома, таму старанна працавалі. Гледзячы на іх, некалькі дзяцей настолькі зацікавіліся, што праявілі жаданне таксама вучыцца ў школе мастацтваў.

На інтэрактыўнай пляцоўцы Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была прадстаўлена фотавыстава “Пераможнай даце – 80 гадоў” і творчая кніжная інсталяцыя “80 гадоў мірнага неба для кожнай сям’і”. Адна кампазіцыя была сабрана з кніг у форме танка Т-34, прадметаў, якія суправаджалі салдата па ваенных дарогах, другая – гэта дом з гняздом бусла – сімвалам нацыянальнай чысціні і адраджэння, сямейнага шчасця.

Таксама работнікі бібліятэкі падрыхтавалі забавы для дзяцей, якія з задавальненнем прыходзілі пагуляць у вялікія шашкі і рыбалку, памаляваць, паскладваць пазлы.

На стадыёне “Колас” прайшоў шахматны тунір.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости

Похожие публикации