Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы з’яўляецца ініцыятарам правядзення шматлікіх сацыяльна-значымых спраў.
Сярод якіх сямейныя “агеньчыкі”, творчыя сутрэчы са знакамітымі людзьмі, акцыі “Міласэрнасць”, “Клопат”, “Падзяліся цяплом душы сваёй”, святы да Дня маці, 8 Сакавіка, Дня сям’і.
А у год малой радзімы савет нашай пярвічкі актыўна заняўся арганізацыяй турысцка-краязнаўчых экскурсій з мэтай наведвання нашых гарадоў і мястэчак з багатай самабытнай гісторыяй і культурай. Толькі за нядаўні час нашы жанчыны сталі ўдзельнікамі цікавых экскурсій у Лаўрышаўскі і Жыровіцкі манастыры, Сынкавіцкую царкву, а таксама наведалі саборы і касцёлы ў Навагрудку, Валеўцы, Карэлічах, Мінску.
Чарговы маршрут ляжаў у гарадскі паселак Мір, дзе нас чакаў знакаміты Мірскі замак, наведванне якога аставіла самае захапляючае ўражанне. Далей экскурсія працягвалася ў горадзе Нясвіжы, мы пабывалі ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе. Дзякуючы вопытным экскурсаводам і цудоўным помнікам гісторыі і культуры мы не заўважылі як прайшоў дзень. Пад уражаннем ад убачанага ў аўтобусе мы адразу выбралі новы маршрут у гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” і горад Гродна. І няма сумненняў, што чарговая паездка, арганізаваная нашай пярвічкай, адбудзецца вельмі хутка і надоўга запомніцца нашым жанчынам.
Ларыса ГАЎРОШ,
старшыня савета пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Каб адшукаць адказ на гэта пытанне, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, мясцовай улады і Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага…
С этого дня зима окончательно вступает в свои права. 28 ноября в народном календаре отмечается…
Сегодня в 04-47 на линию «101» поступило сообщение о запахе гари в жилом доме по…
Асаблівая сустрэча – з водарам восені, бабуліных пірагоў, хатніх нарыхтовак і тых самых сакрэтаў, якія…
Президент Беларуси Александр Лукашенко направился с большим визитом в государства Персидского залива и Юго-Восточной Азии.…
55 гадоў з дня ўтварэння адсвяткавала КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Старонкі яго багатай на…