Categories: Падзеі

Песняры сінявокай Беларусі (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа)

2017 год — юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. 135-годдзе з дня іх нараджэння шырока адзначаецца ў нашай краіне і па-за яе межамі. Янка Купала і Якуб Колас – гэта сапраўдны пачатак усіх пачаткаў у беларускай культуры, літаратуры і мастацтве.

Ушанаваць выдатных паэтаў Беларусі, папулярызаваць іх творчасць, далучыць чытачоў да літаратурнай спадчыны класікаў – такая мэта мерапрыемстваў, якія будуць арганізаваны ў бібліятэках дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

Напачатку ліпеня ў бібліятэках стартуе інфармацыйная акцыя “Песняры сінявокай Беларусі”, у рамках якой ладзяцца цікавыя і займальныя мерапрыемствы, электронныя прэзентацыі,  гучныя чытанні, гадзіны паэзіі, конкурсы чытацкага майстэрства, літаратурныя вандраванні і іншае. Да ўвагі наведвальнікаў у бібліятэках арганізаваны кніжныя выставы, тэматычныя паліцы, выставы-юбілеі “Гонар і слава беларускай літаратуры”, выставы-прысвячэнні “Твае Песняры, Беларусь!”, выстава-свята “Песняры беларускай зямлі”. На працягу года выставы будуць папаўняцца новымі інфармацыйнымі матэрыяламі, артыкуламі з перыядычных выданняў аб песнярах зямлі беларускай і іх творах.

З нагоды юбілеяў класікаў беларускай літаратуры аддзел бібліятэчнага маркетынгу распрацоўвае інтэрнэт-праект “Песнярам роднай зямлі прысвячаецца”. Праект накіраваны на папулярызацыю чытання твораў класікаў і будзе размешчаны на сайце бібліятэкі www.libdyatlovo.grodno.by.

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас – тыя велічыні сусветнай культуры пра якіх ніколі не будзе сказана апошняе слова, таму што кожнае пакаленне будзе зноў і зноў вяртацца да іх творчасці. Юбілейны год беларускіх песняроў працягваецца, а гэта значыць, што бібліятэкі раёна запросяць усіх, хто цікавіцца нацыянальнай літаратурай, на чарговыя мерапрыемствы.

Нельга пераацаніць таго, што зрабілі класікі беларускай літаратуры для сваёй краіны, спадчына якіх выклікае і будзе выклікаць цікавасць чытачоў. Творы іх з’яўляюцца залатым скарбам не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры. Яны непадуладны нават часу. Яны – вечныя.

М. БОРТКА,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 часа ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

2 часа ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

2 часа ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

2 часа ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

3 часа ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

4 часа ago