Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка прапануе сваім наведвальнікам вялікую колькасць перыядычных выданняў для розных узростаў і інтарэсаў. Гэта грамадска-палітычныя выданні – газеты “Звязда”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Сельская газета”, часопіс “Беларуская думка”. Для аматараў краязнаўства і культуры – газеты “Краязнаўчая газета” і “Культура”.

Даведацца пра навіны вобласці і раёна дапамогуць газеты “Гродзенская праўда” і “Перамога”. Карыстаюцца чытацкім попытам газеты “АиФ”, “Камсамольская праўда”, “Жаночая газета”, “Гаспадынька”. Для чытачоў сталага ўзросту прапануем газету “Сябар пенсіянера” і часопіс “Я на пенсіі”.

Вельмі шмат у бібліятэцы часопісаў для адпачынку, з парадамі “на ўсе выпадкі жыцця” – “Гаспадыня”, “Сваты”, “Наша кухня”, “Залатыя рэцэпты”, “Планета” і іншыя.

Для сваіх маленькіх чытачоў бібліятэка прапануе такія выданні, як “Страказа”, “3/9 царства”, “Юны ратаўнік”, “Каламбур”, “Вясёлка” і шмат іншых. Навінкі 2018 года – часопісы для сучасных жанчын “Горад жанчын”, “Сям’я”, а для дзетак – вясёлы часопіс “Шустрык”.

Усіх, хто жадае карысна і цікава правесці вольны час, запрашаем у чытальную залу Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі.

Анжэліка ВАБІШЧЭВІЧ,
бібліятэкар Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации