На абласным пасяджэнні калегіі Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання падвялі вынікі эканамічнага развіцця галіны за студзень-сакавік 2022 года.
Сярод дзяржаўных лесагаспадарчых установаў Прынёмання Дзятлаўскі лясгас заняў першае месца, адзначаны адпаведным дыпломам і пераходным знакам.
Як удалося выйсці ў абласныя лідары, расказаў дырэктар лясгаса Сяргей Дурко.
– Поспех любога прадпрыемства складае фінансавы бок. Дзякуючы зладжанай рабоце калектыву, а гэта больш за 400 чалавек, якія працавалі як адзіная каманда, мы па выніках сёлетняга І квартала выйшлі ў абласныя пераможцы. Выручка лясгаса склала 109 % ад плана, калі браць у грашовым эквіваленце, – 6 мільёнаў 733 тысячы рублёў, што сведчыць аб тым, што мы на высокіх пазіцыях не толькі ў вобласці, але і па міністэрстве ў цэлым. Гэта дасягненне зладжанай работы каманды і той тэхнікі, якую своечасова закупілі, аднаўляючы аўтапарк. У першым квартале штомесяц адгружалі больш за 170 вагонаў круглага лесу, акрамя таго, займаліся перапрацоўкай драўніны, яе экспарт у грашовым выразе за студзень-сакавік 2022 года склаў 604 тысячы долараў ЗША – гэта 177 % да плана. Не забываліся і пра іншыя работы: высечкі прамежкавага карыстання, нарыхтоўку драўніны, вытворчасць піламатэрыялаў, а таксама пра заработную плату – сярэдняя па лясгасе за першыя 3 месяцы 2022 года яна склала 1692 рублі. “Дзякуй” за зладжаную работу я кажу ўсім, бо першае месца – гэта вынік старанняў кожнага члена нашага калектыву.
– На якіх пазіцыях звычайна знаходзіцца ваша прадпрыемства ў абласным рэйтынгу?
– На працягу трох гадоў мы знаходзімся ў “моцнай сярэдзіне” сярод лесагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны, на 5-6 пазіцыях. У І квартале 2020 года былі трэцімі. У нас ёсць усё, каб трымацца на дастойным узроўні: сыравіна, рэсурсы, людзі, тэхніка. Мы настроены на высокую вытворчую работу. Ужо зрабілі рамонт адміністрацыйнага будынка лясгаса, наводзім парадак на сядзібах лясніцтваў, у месцах адпачынку, на прыдарожных лесапалосах.
І надалей будзем старацца ўтрымліваць перадавыя пазіцыі, аднак варта адзначыць, што ўсе лясгасы Прынёмання моцныя і ў фінансавым, і ў тэхніка-эканамічным плане, таму канкурэнцыя ў нас будзе жывая.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…