Categories: Улада

Першы серыйны беларускі легкавы GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера завода «БелДжы»

Першы беларускі легкавы аўтамабіль GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера новага завода СЗАТ «БелДжы».

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага завода «БелДжы» і запуску серыйнай вытворчасці прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Беларуска-кітайскае СЗАТ «БелДжы», якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, было створана ў 2011 годзе. У лютым 2013 года на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль. Акцыянерамі «БелДжы» з’яўляюцца ААТ «БелАЗ» (51,49 працэнта), Zhejang Jirun Automobile Co., Ltd (33,47%), СЗАТ «Саюзаўтатэхналогіі» (9,01 працэнта) і CITIC International Investment Limited (6,03 працэнта).

У канцы сакавіка 2015 года пачалося будаўніцтва завода дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзіна і заняло плошчу каля 120 га. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.

На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле красоверы NL3, NL4 і седан FE3. Усе аўтамабілі будуць аснашчаны як механічнай, так і аўтаматычнай каробкай перадач і адпавядаюць экалагічнаму класу Еўра-5. Мадэль NL3 мае таксама выкананне з поўным прыводам.

У кастрычніку 2017 года паспяхова завершаны эксплуатацыйныя выпрабаванні абсталявання завода па вытворчасці аўтамабіляў GeelyAtlas NL3. Правядзенне эксплуатацыйных выпрабаванняў па мадэлі NL4 запланавана на студзень 2018 года, па мадэлі FE3 — на май 2018 года.

Прагнозны аб’ём вытворчасці ў 2017 годзе складзе амаль 1,8 тыс. адзінак. З 2018 года прагназуецца рост вытворчасці і рэалізацыі. Прадугледжваецца, што аб’ём вытворчасці ў 2018-2019 гадах складзе 25 тыс. і 35 тыс. адзінак адпаведна.

Цяпер на заводзе працуюць больш за 760 чалавек. Сярэдняя заработная плата ў кастрычніку склала $465 у эквіваленце (чаканая па снежні — $500).

БелТА

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

9 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

9 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

12 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

12 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

12 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

12 часов ago